Міні-фестываль ігравога кіно на сацыяльныя тэмы пройдзе ў Віцебску

© Sputnik / Артем Житенев / Перайсці ў медыябанкБабіна са старай кінаплёнкай
Бабіна са старай кінаплёнкай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праграмныя фільмы закранаюць няпростыя тэмы, яны былі адзначаны на розных міжнародных фестывалях.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. На бясплатны паказ беларускіх ігравых кароткаметражак на тэмы экалогіі і гендэрнай роўнасці запрашае віцебскі бітлз-клуб "Чардачок" 21 кастрычніка.

Трагічная прытча "Дваццацьшаснаццаць" (рэжысёры Андрэй Крывецкі, Дзмітрый Рачкоўскі) апавядае аб тым, як чалавецтва загінула, толькі адзін чалавек застаўся на зямлі. Ён жыве адзін у доме, які пабудаваў сам, дарэмна шукае радыёсігнал, піша і адпраўляе лісты. І аднойчы, разбіўшы ад злосці паштовую скрыню, сярод сваіх жа пасланняў знаходзіць паштоўку з выявай начнога мегаполіса.

Праектар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У нацыянальным конкурсе "Лістапад-2017" паспаборнічае 31 стужка

Драма "Палова мяне" Андрэя Палупанава прысвечана таму, як складана прызнацца самому сабе, што сацыяльны статус не паказчык шчасця чалавека. Маладая жанчына-адвакат абараняе абвінавачанага ў хатнім гвалце, заганяючы пацярпелую ў кут. Роўна суткі зменяць усё, расстаўляючы ўдзельнікаў працэсу па сваіх месцах.

Дзеянне яшчэ адной драмы "Лічыльнік шчасця" (рэжысёр Ігар Чышчэня) разгортваецца ў невялікім савецкім горадзе канца 1980-х гадоў. Тут жыве маладая і шчаслівая сям'я — бацька, маці і сын. Аднойчы бацька з'яжджае ў нечаканую камандзіроўку, а вяртаецца з дзіўным прадметам, які сын прымае за лічыльнік шчасця. Хлопчык вырашае, што гэта татаў падарунак, і разам са сваёй лепшай сяброўкай мае намер вымераць узровень шчасця ў сваім родным горадзе.

На паказе будзе магчымасць і пасмяяцца — дзякуючы камедыі "Эстафета" (рэжысёр Міхаіл Пархоменка). Гэта гісторыя пра дачнічка, які, знайшоўшы ў сябе ў агародзе бомбу, вязе яе на заднім сядзенні старэнькіх "Жыгулёў" ў міліцыю, бо зброю ў нашай краіне трэба здаваць. Але ён нават не ўяўляе, куды гэтая бомба яго прывядзе.

Стужка навiн
0