Даведацца сваю крэдытную гісторыю цяпер можна ў рэжыме анлайн

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацбанк Беларусі
Нацбанк Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер кожны кліент усіх беларускіх банкаў можа даведацца, ці дадуць яму крэдыт, без наведвання аддзяленняў Нацбанка.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Паслуга па прадастаўленні крэдытнай гісторыі ў рэжыме анлайн з'явілася ў выніку паслядоўнага пашырэння функцыяналу вэб-партала Крэдытнага рэгістра і яго ўзаемадзеяння з міжбанкаўскай сістэмай ідэнтыфікацыі (МСІ), пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка Беларусі.

Эксперт-крыміналіст працуе з падробленымі грашыма - Sputnik Беларусь
Як падрабляюць новыя беларускія грошы

Рэгістрацыя ў МСІ дазваляе прайсці ідэнтыфікацыю на партале Крэдытнага рэгістра для атрымання асабістай крэдытнай справаздачы. Рэгістрацыя ў МСІ адбываецца праз АІС "Разлік" (АРІП) бясплатна. У адпаведнасці з заканадаўствам асабістая крэдытная справаздача прадастаўляецца кліенту бясплатна адзін раз на працягу каляндарнага года і неабмежаваную колькасць разоў за ўзнагароджанне.

Крэдытная справаздача ў электронным выглядзе дасць карыстальнікам магчымасць пазбегнуць фізічнай прысутнасці ў структурных падраздзяленнях Нацбанка, што асабліва актуальна для жыхароў рэгіёнаў. Акрамя таго, гэта дазволіць зрабіць таннейшым працэс атрымання паўторнай справаздачы на працягу года: кошт справаздачы ў электронным выглядзе значна ніжэй, чым кошт справаздачы на папяровым носьбіце.

Крэдытны рэгістр Нацбанка фармуе і захоўвае крэдытныя гісторыі ўсіх кліентаў банкаўскіх устаноў. Карыстальнікі крэдытнай гісторыі (банкі, МФА, лізінгавыя арганізацыі і інш.) атрымліваюць доступ да гэтых звестак у выглядзе крэдытнай справаздачы толькі на падставе згоды пазычальніка. Крэдытная справаздача дазваляе банкам ацаніць аплатную дысцыпліну кліента, а патэнцыйнаму крэдытаатрымальніку — аб'ектыўна ацаніць свае шанцы на атрыманне крэдыту. Штогод за асабістай крэдытнай справаздачай у Крэдытны рэгістр звяртаюцца каля 6 тысяч жыхароў Беларусі.

Стужка навiн
0