МІНСК, 24 кас — Sputnik. Беларусь можа павялічыць тэрмін бязвізавага знаходжання ў краіне для грамадзян 80 дзяржаў да дзесяці дзён ці нават месяца, заявіў кіраўнік МЗС рэспублікі Уладзімір Макей.
Беларусь увяла пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў у пачатку гэтага года. Аб магчымым павелічэнні тэрміну бязвіза прадстаўнікі беларускіх уладаў гавораць ужо не першы месяц, а неўзабаве яго дзеянне могуць пашырыць.
"Гэта было зроблена намі ў аднабаковым парадку, хоць мы зараз і абмяркоўваем з ЕС заключэнне двух пагадненняў: аб рэадмісіі і аб спрашчэнні візавых працэдур. Наша ініцыятыва закліканая палегчыць дзелавыя кантакты паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, спрыяць развіццю турызму", — заявіў Макей у інтэрв'ю амерыканскаму выданню Financial Times.
Па словах кіраўніка МЗС Беларусі, падобныя крокі — "яшчэ не мяжа".
"Мы маем намер павялічыць тэрмін знаходжання ў Беларусі без віз да 10 ці нават 30 дзён", — адзначыў Макей.
Да канца гэтага года дзеянне бязвізавага рэжыму прааналізуюць, на аснове чаго чыноўнікі і зробяць канкрэтныя прапановы кіраўніку дзяржавы. За павелічэнне "бязвіза" ўжо выступалі многія ведамствы, у тым ліку і Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
У аўторак начальнік Упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў заявіў, што Мінск з моманту ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму наведалі дзясяткі тысяч турыстаў. "У параўнанні з мінулым годам прырост па Мінску склаў 134%", — сказаў чыноўнік.
Ён адзначыў, што сталічныя ўлады рыхтуюцца ўнесці сваю прапанову ў Міністэрстве спорту і турызму па павелічэнне тэрміну бязвізавага рэжыму на час правядзенне II Еўрапейскіх гульняў, які пройдуць у 2019 годзе. "Не гатовы сказаць, па якой схеме будзе прымяняцца льгота (для гасцей Еўрагульняў — Sputnik), але тое, што яна будзе, гэта факт", — сказаў Фурманаў.