https://bel.sputnik.by/20171024/pershaya-u-rasii-vystava-haima-sucina-adkrylasya-u-pushkinskim-muzei-1031546745.html
Першая ў Расіі выстава Хаіма Суціна адкрылася ў Пушкінскім музеі
Першая ў Расіі выстава Хаіма Суціна адкрылася ў Пушкінскім музеі
Sputnik Беларусь
На суд знатакоў мастацтва і творчасці Суціна выстаўлена больш за 60 твораў, амаль усе яны паказаны ў Расіі ўпершыню. 24.10.2017, Sputnik Беларусь
2017-10-24T14:33+0300
2017-10-24T14:33+0300
2017-10-24T15:18+0300
у беларусі
навіны
галоўнае
у свеце
афiша
расія
масква
хаім суцін
жыццё знакамітых людзей
искусство
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102831/41/1028314187_160:106:999:578_1920x0_80_0_0_7fafacbb0baa7b991067b239e2db176b.png
МІНСК, 24 кас — Sputnik. Першая ў Расіі рэтраспектыва аднаго з самых яскравых прадстаўнікоў "Парыжскай школы" ўраджэнца Беларусі Хаіма Суціна адкрылася ў Дзяржаўным музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна ў Маскве, паведамляе РІА "Новости"."На суд знатакоў мастацтва выстаўлена больш за 60 твораў, амаль усе яны паказаны ў Расіі ўпершыню. Работы Хаіма Суціна прадстаўленыя ў дыялогу з карцінамі старых майстроў, якія аказалі на яго ўплыў, з творамі сучасных мастакоў, натхнёных яго палотнамі", — сказала на адкрыцці выставы дырэктар музея Марына Лашак.Яна падкрэсліла, што "ніколі не бачыла ў Суціна слабых рэчаў". На яе думку, сам мастак — "цэласны, бескампрамісны, які не церпіць ніякай праявы ўласнай слабасці ў адносінах да мастацтва"."Гэта мастак з цяжкім лёсам, з цяжкімі падыходамі да жыцця, і, напэўна, гэты лёс паўплываў і на склад выставы ў нашым музеі. Суцін патрабавальна ставіўся да працаў — знішчаў іх магутна, шчодра і зусім горача, хацеў бачыць толькі бездакорны вынік. Таму сказаць, што глядач можа дзесьці ўбачыць яго слабыя працы, мы не можам", — паведаміла куратар выставы, загадчыца аддзела адукацыйна-выставачных праектаў музея Сурыя Садэкава.Хаім Суцін нарадзіўся ў наваколлі Мінска, прайшоў навучанне ў Вільні, а затым пасяліўся ў Парыжы. У французскай сталіцы ён здабыў вядомасць і стаў знакавай фігурай еўрапейскай мастацкай сцэны, нароўні з Мацісам і Пікаса.Убачыць экспазіцыю "Хаім Суцін. Рэтраспектыва" можна будзе з 24 кастрычніка па 21 студзеня 2018 года.Работы Суціна прыбылі ў Маскву з найбуйнейшых французскіх музеяў: Луўра, Музея аранжарэі, Цэнтра Пампіду, Музея сучаснага мастацтва горада Парыжа, Музея Пікардыі.
https://bel.sputnik.by/20170413/shagal-sucin-i-bakst-upershynyu-u-minsku-pad-adnym-daham-1028314771.html
https://bel.sputnik.by/20170113/navoshta-haim-sucin-malyavau-svae-karciny-golym-1026935049.html
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102831/41/1028314187_272:112:890:575_1920x0_80_0_0_dd337867cf402760e05175ff99d9cde1.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, у свеце, афiша , расія, масква, хаім суцін, жыццё знакамітых людзей, искусство, живопись, парижская школа, мастакі парыжскай школы з беларусі
у беларусі, навіны , галоўнае, у свеце, афiша , расія, масква, хаім суцін, жыццё знакамітых людзей, искусство, живопись, парижская школа, мастакі парыжскай школы з беларусі
Першая ў Расіі выстава Хаіма Суціна адкрылася ў Пушкінскім музеі
14:33 24.10.2017 (абноўлена: 15:18 24.10.2017) На суд знатакоў мастацтва і творчасці Суціна выстаўлена больш за 60 твораў, амаль усе яны паказаны ў Расіі ўпершыню.
МІНСК, 24 кас — Sputnik. Першая ў Расіі рэтраспектыва аднаго з самых яскравых прадстаўнікоў "Парыжскай школы" ўраджэнца Беларусі Хаіма Суціна адкрылася ў Дзяржаўным музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна ў Маскве,
паведамляе РІА "Новости".
"На суд знатакоў мастацтва выстаўлена больш за 60 твораў, амаль усе яны паказаны ў Расіі ўпершыню. Работы Хаіма Суціна прадстаўленыя ў дыялогу з карцінамі старых майстроў, якія аказалі на яго ўплыў, з творамі сучасных мастакоў, натхнёных яго палотнамі", — сказала на адкрыцці выставы дырэктар музея Марына Лашак.
Яна падкрэсліла, што "ніколі не бачыла ў Суціна слабых рэчаў". На яе думку, сам мастак — "цэласны, бескампрамісны, які не церпіць ніякай праявы ўласнай слабасці ў адносінах да мастацтва".
"Гэта мастак з цяжкім лёсам, з цяжкімі падыходамі да жыцця, і, напэўна, гэты лёс паўплываў і на склад выставы ў нашым музеі. Суцін патрабавальна ставіўся да працаў — знішчаў іх магутна, шчодра і зусім горача, хацеў бачыць толькі бездакорны вынік. Таму сказаць, што глядач можа дзесьці ўбачыць яго слабыя працы, мы не можам", — паведаміла куратар выставы, загадчыца аддзела адукацыйна-выставачных праектаў музея Сурыя Садэкава.
Хаім Суцін нарадзіўся ў наваколлі Мінска, прайшоў навучанне ў Вільні, а затым пасяліўся ў Парыжы. У французскай сталіцы ён здабыў вядомасць і стаў знакавай фігурай еўрапейскай мастацкай сцэны, нароўні з Мацісам і Пікаса.
Убачыць экспазіцыю "Хаім Суцін. Рэтраспектыва" можна будзе з 24 кастрычніка па 21 студзеня 2018 года.
Работы Суціна прыбылі ў Маскву з найбуйнейшых французскіх музеяў: Луўра, Музея аранжарэі, Цэнтра Пампіду, Музея сучаснага мастацтва горада Парыжа, Музея Пікардыі.