Тэатр "Кропка" запрашае дзяцей на "Хэлоўін у краіне Оз"

© Photo : Тэатр "Кропка"Спектакль "Падарожжа ў краіну Оз"
Спектакль Падарожжа ў краіну Оз - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паралельна ў тэатры "Кропка" працягваюцца паказы дзіцячага квэст-шоу "Падарожжа ў краіну Оз".

МІНСК, 24 кас — Sputnik. З 27 па 31 кастрычніка ў дзіцячым тэатры "Кропка" пройдзе серыя касцюміраваных вечарынак "Хэлоўін у краіне Оз", разлічаных на гледачоў ад 4 да 8 гадоў.

Паводле сцэнарыя, маленькая госця з Канзаса, дзяўчынка Дораці, сустракае Хэлоўін у краіне Оз. Разам са сваім сябрам Пудзілай яны задумалі жудасна цікавую вечарыну.

"Не абыдзецца і без конкурсу на самы жудасны вобраз і касцюм, так што падрыхтуйцеся як след, вечарынка абяцае быць страшна вясёлай!" — абяцае мастацкі кіраўнік тэатра Юлія Альшэўская.

Самалёт Маленькага прынца прызямліўся ў Мінску - Sputnik Беларусь
Самалёт Маленькага прынца прызямліўся ў Мінску

Дзяцей чакае шмат пазітыўных эмоцый і сюрпрызаў, безліч прысмакаў і незабыўная сустрэча з самай сапраўднай ведзьмай, якая насуперак усім правілам у гэты дзень будзе зусім не злой, бо столькі пацешных смешных прывідаў завітае да яе ў госці.

Паралельна ў тэатры "Кропка" працягваюцца паказы дзіцячага квэст-шоу "Падарожжа ў краіну Оз".

Графік паказаў: 27.10 (пт) — 17:30, 28.10 (сб) — 13:30, 29.10 (нд) у 11:30/13:30/ 15:30, 30.10 (пн) у 18:30, 31.10 (вт) — 18:30.

Кошт квіткоў: будні — 10 рублёў; выхадныя — 15 рублёў. 

Стужка навiн
0