"Віцязь" разграміў мінскае "Дынама" ў КХЛ

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкГалоўны трэнер ХК "Віцязь" Валерый Бялоў
Галоўны трэнер ХК Віцязь Валерый Бялоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчане пачалі чатырохматчавую выязную серыю з паражэння ў Падольску - "зубры" нават не змаглі забіць аніводнай шайбы ў вароты суперніка.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" з буйным лікам прайграў падмаскоўнаму "Віцязю" ў выязным матчы Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).

Зубр Барон - жывы талісман ХК Дынама-Мінск - Sputnik Беларусь
У хакейнага "Дынама" з'явіўся жывы талісман - зубр Барон

У панядзелак у Падольску на арэне "Віцязь" аднайменная каманда прымала гасцей з Мінска ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў — 4:0.

Вікторыю "Віцязю" прынеслі дакладныя кідкі Дзмітрыя Сёміна (11-я хвіліна, у большасці), Войцеха Мозіка (31) і Аляксея Макеева (38, у большасці; 47, у меншасці).

Мінчане пасля 24 гульняў размяшчаюцца на дзевятым месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі (31 ачко).

Наступны матч "зубры" правядуць у сераду ў Маскве супраць ЦСКА.

Стужка навiн
0