"Всё_Crazy": кельцкі панк і марская рамантыка

© Sputnik / Юлия ХвощБеларускі кель-панк калектыў "Всё_crazy"
Беларускі кель-панк калектыў Всё_crazy - Sputnik Беларусь
Беларускі гурт "Всё_Crazy" дасць адразу два канцэрты ў гэтую суботу – спачатку выступіць на фестывалі старажытнай кельцкай культуры "Самайн", а праз колькі гадзін у сталічным "Графіці".

У Беларусі ёсць гурт, які грае кельцкі панк і спявае песні на марскую тэматыку. Іх канцэрты перапоўнены энергетыкай, а іх песні спяваюць людзі самых розных узростаў і прафесій. 28 кастрычніка "Всё_Crazy" дадуць у Мінску адразу два канцэрты — спачатку яны адсвяткуюць свята старажытнай кельцкай культуры Самайн у Батанічным садзе, а пазней перабяруцца праз пару кварталаў і выступяць у "Графіці" з канцэртам. Напярэдадні гэтага насычанага выступленнямі дня карэспандэнт Sputnik сустрэўся з музыкамі і пагутарыў пра гук на канцэртах, бардаўскі альбом і планы на будучыню.

Як пачынаўся беларускі Sailor-punk

Гісторыя гурта стартуе ў далёкім 2002-м, а датай яго заснавання лічыцца 20-е красавіка.

Заснавалі гурт два гукарэжысёры: Антон "Сір" Сіроцін (вакал) і Яўген "Рагаты" Раханскі (гітара).

"Мне патэлефанаваў Антон Сіроцін і паклікаў на дзень народзінаў нашага сябра. Прыехаў, мы ўзялі балалайку, гітару, пачалі граць некаторыя песні, і… так яно ўсё і атрымалася. За гэты дзень было напісана 4 або 5 песень, якія мы граем і па сёняшні дзень", — узгадвае Яўген Раханскі.

© Sputnik / Юлія ХвошчАнтон Сіроцін на сцэне Лідскага байк-фестывалю, 2017 год
Антон Сіроцін на сцэне Лідскага байк-фестывалю, 2017 год - Sputnik Беларусь
Антон Сіроцін на сцэне Лідскага байк-фестывалю, 2017 год

Пазней да музыкаў далучыліся бубнач Мікалай "Кандрат" Каваліхін і басіст Аляксандр "Пятровіч" Глякаў — такім чынам і сфармаваўся касцяк групы.

Першапачаткова калектыў называўся "Сир да Макс", па тагачасных імёнах удзельнікаў групы. Цяперашняя назва — "Всё_Crazy" у транскрыпцыі "усё адразу" адлюстроўвала стан групы на той момант: музыканты шукалі сябе, гралі ў самых розных музычных напрамках.

"Макс пакінуў калектыў, назва стала не адпавядаць напаўненню, было галасаванне на канцэрце, я нават прысутнічаў на ім. Тады гледачы кідалі нейкія свае паперкі з назвамі, мой варыянт быў "Сир да Дыр", але яго не прынялі. У выніку спыніліся на "Всё сразу" ў напісанні "Все крейзи", бо як раз у той момант не было пэўнасці са стылем і скіраванасцю, гралі ўсё адразу, то бок у рэпертуары гурта была музыка ад блюза, джаза, рэгі да хард-рока, металу, фанка — прысутнічала ўсё, і на той момант назва адлюстроўвала канцэпцыю калектыва", — распавядае Аляксандр Глякаў.

Колькі слоў пра кельцкі панк

Бадай, адзіны гурт у Беларусі, які можа прадэманстраваць вам, што ёсць кельцкі панк, — гэта "Всё_Crazy". І калі забіяцкі панкаўскі характар гурта быў сфармаваны першапачаткова, то да кельцкай тэматыкі музыкі ішлі амаль 10 гадоў. У нас ёсць годныя калектывы, якія выконваюць традыцыйную кельцкую музыку, але гэтыя хлопцы займаюцца менавіта перадачай настрою — запальнага і заўжды маладога.

© Sputnik / Юлія ХвошчЯўген "Рагаты" Раханскі, гітарыст "Всё_Crazy"
Яўген Рагаты Раханскі, гітарыст Всё_Crazy - Sputnik Беларусь
Яўген "Рагаты" Раханскі, гітарыст "Всё_Crazy"

"Прыкладна на пачатку 2010-х у нас у рэпертуары з'явілася песня "Дзень святога Патрыка". І шмат у чым дзякуючы ёй нас сталі запрашаць на рознага кшталту кельцкія святы. І вось так паступова мы і прыйшлі да кельцкай тэматыкі", — распавядае Рагаты.

З тых часоў з кожным святам Святога Патрыка ў рэпертуары гурта з'яўлялася па адной новай песні на "зялёную тэму", і ў музыкаў назапасілася досыць песень на першы альбом. Музыкі падумалі: а чаму б і не паспрабаваць.

"І гэта адыграла пэўную ролю, таму што падобных калектываў на беларускім музычным рынку проста няма. І калі беларусі фолк-панк у тым ці іншым выглядзе яшчэ прадстаўлены, то вось менавіта кельцкі — не", — кажа Пятровіч.

На заўвагу карэспандэнта, што ў гурта, які грае кельцкую музыку, абавязкова павінен быць валыншчык, музыкі адказалі, што для іх гэта ўжо мінулы этап: праз складанасці па адстройке гуку, якія ўзнікаюць з валынкай і дудой, было вырашана ад гэтага кшталту інструментаў наогул адмовіцца.

© Sputnik / Юлія ХвошчАляксандр "Пятровіч" Глякаў далучыўся да гурта ў 2006-м
Аляксандр Пятровіч Глякаў далучыўся да гурта ў 2006-м - Sputnik Беларусь
Аляксандр "Пятровіч" Глякаў далучыўся да гурта ў 2006-м

"Так, у нас быў дудар — Зміцер Шыманскі. Але чалавек ён вельмі заняты, а знайсці лепш за яго складана. Яшчэ існуе і тэхнічная праблема — калі ездзіць з дударом, то трэба ўсім вазіць два камплекты гітар, напрыклад", — смеючыся тлумачаць музыкі.

Справа ў тым, што пад строй дуды трэба падладжваць усе інструменты, уключаючы перабудову строю гітары, баса і вакалістаў. "Карацей, цэлы шэраг складанасцяў з дудой, таму мы вырашылі крыху ад яе адысці і ўзялі баян, мандаліну і скрыпку. Менавіта ў такой паслядоўнасці. Ну і, адпаведна, там прыляпіліся флейты, дудзелкі і сапелкі, варган і іншая народная нечысць".

© Sputnik / Юлія ХвошчЛюдміла "Баракуда" Навакоўская грае ў гурце на мандаліне
Людміла Баракуда Навакоўская грае ў гурце на мандаліне - Sputnik Беларусь
Людміла "Баракуда" Навакоўская грае ў гурце на мандаліне

Творчы працэс

Працэс стварэння твораў у гурце адбываецца цалкам натуральным чынам — часцей за ўсё Рагаты і Сір выязджаюць на прыроду, шукаюць прыгоды, адначасова запісваючы матэрыял.

"Нам нешта ў галаву прыходзіць, мы пішам нейкія песні, абавязкова запісваем іх на дыктафон, таму што з раніцы можна і не ўспомніць, потым прыносім ідэі ў калектыў і кажам: "Хлопцы, ёсць такая задумка, давайце думаць, што з гэтым рабіць". Далучаецца Пятровіч, астатнія ўдзельнікі калектыву і паволі-паволі выцягваецца трэк", — кажа Рагаты.

© Sputnik / Юлія ХвошчГурт выкарыстоўвае шэраг этнічных інструментаў, на скрыпцы грае Іна Перасецкая-Малаковіч
Гурт выкарыстоўвае шэраг этнічных інструментаў, на скрыпцы грае Іна Перасецкая-Малаковіч - Sputnik Беларусь
Гурт выкарыстоўвае шэраг этнічных інструментаў, на скрыпцы грае Іна Перасецкая-Малаковіч

У іншым выпадку песні з'яўляюцца адразу на рэпетыцыі — нейкі радок, або нота, рыфма, якія атрымліваюць развіццё. Так з'явілася, напрыклад, песня "Баба на беразе" — са слоў музыкаў, яны запісалі яе літаральна за пяць хвілін.

"Прыйшоў Сіроцін і кажа: вось у мяне ёсць такая гармонія, але яна мне так не падабаецца, ну зусім. Давайце не будзем рабіць. Я кажу, маўляў, ты сказаў ужо, давай хоць зайграем, паглядзім. А атрымалася песня", — успамінае Пятровіч.

Што характэрна, менавіта гэтая песня стала ў гурта адной з любімых у канцэртным плэй-лісце.

Закранулі з гуртом і тэхнічнае пытанне па гуку. Ні для каго не сакрэт, што чым больш удзельнікаў у калектыве, тым складаней яго адстроіць на канцэртах. У "Всё_Crazy" такіх праблем не ўзнікае — акрамя штатнага гукарэжысёра, у гурце прысутнічаюць яшчэ два, па сумяшчальніцтве. Як было сказана ў пачатку, вакаліст гурта Сір і гітарыст Жорж Рагаткін па спецыяльнасці з'яўляюцца менавіта гукарэжысёрамі і маюць шматгадовы вопыт працы. Кожны гукарэжысёр ў гурце ведае сваю справу: адзін ведае, што рабіць на сцэне, другі — што рабіць за пультам.

© Sputnik / Юлія ХвошчАляксандра "Шуня" Шайко, бэк-вакалістка гурта
Аляксандра Шуня Шайко, бэк-вакалістка гурта - Sputnik Беларусь
Аляксандра "Шуня" Шайко, бэк-вакалістка гурта

"Складанасць звычайна заключаецца ў тым, што мы загадзя агаворваем з арганізатарамі тэхнічнае аснашчэнне канцэрту па райдэру, але, як правіла, па прыездзе выяўляем, што на канцэрце працуе зусім іншая апаратура. Асабліва на так званых "салянках", дзе шмат калектываў выступаюць адзін за адным. У папярэдняга гурта можа быць налада абсталявання наогул не адпаведная нашай, таму настройка можа заняць досыць шмат часу. Але ў агульным у нас назіраецца пэўны прагрэс, і ўвесь наш калектыў мы можам уключыць досыць хутка", — распавядае Пятровіч.

Што ж тычыцца працэсу напісання песень, то ў калектыве заўсёды шукаюць кампраміс — імкнуцца зрабіць так, каб песня спадабалася ўсім.

"Калі мы знойдзем варыянт, які задаволіць усіх, тады гэта будзе прыгожа і песня абавязкова спадабаецца слухачу, але і нам ён таксама павінен імпанаваць, інакш выконваць гэта будзе проста немагчыма", — адзначаюць музыкі.

"Мы ўжо досыць даўно разам. На рэпетыцыях, на канцэртах мы ведаем чаканні адзін аднаго, і таму нечага радыкальна прынцыповага, па тыпу "я хачу так і ўсё", ужо даўно не назіраецца".

Музыкі ўвесь час нешта прыдумляюць, і калі варыянт новай песні не падабаецца нікому, то яны проста робяць з яе новую.

Хутка будзе бард-альбом

Бліжэй да лета гурт плануе адысці ад звыклых межаў жорсткага гучання і выпусціць альбом бардаўскай песні, у які войдуць кампазіцыі, якія раней гурт выконваў "толькі для сваіх". Калектыў вырашыў выпусціць гэты альбом у перапынках паміж запісамі поўнафарматнікаў.

© Sputnik / Юлія ХвошчСяргей Ляснеўскі, баяніст "Всё_Crazy"
Сяргей Ляснеўскі, баяніст Всё_Crazy - Sputnik Беларусь
Сяргей Ляснеўскі, баяніст "Всё_Crazy"

"Мы з Сірам вырашылі запісаць альбом бардаўскай песні. Працоўная назва яго будзе "Кухня". Справа ў тым, што мы ж турысты старыя, прапаленыя — світэры, бароды, горы, "Мілая мая, сонейка лясное" і ўсё такое іншае. І за 15 гадоў назбіралася досыць "ляснога" матэрыялу, бардаўскага, які мы, акрамя лесу, так нідзе і не выкарыстоўвалі. Але вельмі хацелася б гэта якім-небудзь чынам пазначыць і вывесці ў людзі", — падзяліўся навіной Рагаткін.

Са слоў музыкаў, альбом будзе хатняга, кухоннага тыпу і будзе пісацца ў Сіра на балконе. Сабрана ўжо досыць матэрыялу, і ўсё, што патрабуецца — проста сабраць яго ў агульную канцэпцыю, бо песні ўжо неаднаразова спяваліся. "Я думаю, што за вечар мы яго запішам".

У альбом увойдуць таксама песні мамы вакаліста, Сіроцінай Веры Міхайлаўны, якая з'яўляецца досыць вядомым бардам.

Сэйлар-панк і прыхільнікі

Кірунак, у якім грае гурт, даўно ахрысцілі sailor-панк, то бок панк на марскую тэматыку. Тое, што адбываецца на канцэрце гэтага гурта, апісваць бессэнсоўна, трэба прыйсці і пабачыць. Таму карэспандэнт пацікавіўся ў музыкаў, што іх больш за ўсё радуе або засмучае падчас выступленняў.

© Sputnik / Юлія ХвошчФестываль "Свята Сонца - 2017"
Фестываль Свята Сонца - 2017 - Sputnik Беларусь
Фестываль "Свята Сонца - 2017"

"Ёсць, напрыклад, пэўная заканамернасць, на якую мы ўжо нават перасталі крыўдаваць. Напрыклад, на спазненні нашага бубнача. Ён прыходзіць своечасова прыкладна столькі ж раз у год, колькі я спазняюся. Скажам так", — жартуе Рагаткін.

"А вось малая колькасць гледачоў на канцэртах нас не моцна засмучае, таму што настрой канцэрту залежыць не ад колькасці, а ад якасці, ад аддачы залы. А чалавек можа быць і пяць. У нас такое было. Было нават два, але было крута".

Ну а хвалюе музыкаў часцяком неабавязковасць арганізатараў. "Напрыклад, калі ты едзеш за тысячу кіламетраў, а аказваецца, што арганізатары ўжо ўсё перарабілі і нам нічога не сказалі. Або зноў жа выязны канцэрт, мала адведзенага часу, які яшчэ і рухаюць пры гэтым. І людзі, якія едуць спецыяльна, напрыклад, на наш канцэрт, яны пра гэта не ведаюць".

"Самае важнае: прыходзце на канцэрты, і ўсё будзе добра. Чым больш вы ходзіце, тым больш мы робім, пішам. Вось, напрыклад, 28-га будзе адразу два канцэрты — у Батанічным садзе і ў "Графіці", — заклікалі напрыканцы размовы музыкі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі