Чвэрцьфінал ЧС па праграмаванні пройдзе ў новым фармаце

© PixabayПраграміст, архіўнае фота
Праграміст, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
20 гадоў таму БДУ ўпершыню прыняў адзін з этапаў чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў, а ў гэтым годзе спаборніцтвы пройдуць у новым адкрытым фармаце: каманды будуць на віду адна ў адной і ў гледачоў, а балы за вырашаныя задачы будуць налічвацца паветранымі шарыкамі.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Спаборніцтвы па праграмаванні ў гэтым годзе будуць адрознівацца ад леташніх спаборніцтваў не толькі размахам, але і спосабамі арганізацыі, распавёў дэкан факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Павел Мандрык на сустрэчы арганізатараў 1/4 фіналу чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў з журналістамі ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Google - Sputnik Беларусь
Беларускае віртуальнае піяніна трапіла ў спіс лепшых у Google Play

"Звычайна на спаборніцтвах праграмісты працуюць спакойна, ціха, фізічна знаходзяцца ў розных класах, не бачачы адзін аднаго ўвогуле. У гэты раз мы арганізуем спаборніцтвы ў адкрытай прасторы. Усе каманды спаборнічаць будуць на вачах у гледачоў, у прэсы і адна ў адной", — адзначыў ён.

"Фішкай" чвэрцьфінала таксама стане тое, што балы за выкананыя заданні будуць налічвацца камандам у выглядзе рознакаляровых паветраных шарыкаў.

"Кожная вырашаная задача будзе адзначана паветраным шарам адпаведнага колеру — сімвалам спаборніцтваў. Удзельнікі, не гледзячы ў турнірную табліцу, могуць даведацца, якая каманда вырашыла больш задач у дадзены момант, і якога ўзроўню складанасці. Якога колеру шарыкаў больш, такіх заданняў больш выканана", — растлумачыў Павел Мандрык.

Таксі UBER на адной з вуліц, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Распрацаванага ў Мінску "забойцу Uber" купяць за $200 млн

Паводле яго слоў, БДУ не проста так атрымаў права правядзення спаборніцтваў, да гэтага ВНУ ўдзельнічала ў спаборніцтвах і паказвала добрыя вынікі. Ён таксама адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы важныя не толькі таму, што ў беларускіх студэнтаў ёсць магчымасць паказаць свае здольнасці на міжнародным узроўні ў спаборніцкім праграмаванні, але і таму, што гэта дае магчымасць прыцягнуць увагу школьнікаў да падобных мерапрыемстваў.

Чвэрцьфінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў заходняга рэгіёну пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 1 і 2 лістапада. Удзел у спаборніцтвах прымуць больш за 55 студэнцкіх каманд з Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Калінінградскай вобласці РФ. Усе жадаючыя могуць 2 лістапада з 10:00 да 15:00 прыйсці падтрымаць каманды ў адкрытую зону для заўзятараў, якая будзе знаходзіцца ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла сустрэча з журналістамі арганізатараў 1/4 фіналу чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў. Сачыце за абнаўленнямі на сайце Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0