Мінчукоў запрашаюць рабіць цацкі для галоўнай елкі краіны

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей елачных цацак
Музей елачных цацак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У кастрычніку ў цэнтры Мінску адкрыўся адзіны музей-фабрыка ёлачных цацак, дзе сабраны ўпрыгажэнні з усіх кантынентаў.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. Мінчукоў запрашаюць на незвычайны майстар-клас, ён адбудзецца 26 кастрычніка. Разам з мастакамі госці створаць цацкі для галоўнай беларускай елкі краіны;

Спецыяльна для гэтай падзеі арганізатары падрыхтавалі гіганцкія сняжынкі, якія можна будзе размаляваць і ўпрыгожыць бліскаўкамі або каляровым шклом.

Сярод елак і цацак з розных краін навагодні настрой наведвае і ў кастрычніку - Sputnik Беларусь
Фота
Навагодні настрой у кастрычніку: адкрыўся музей елачных цацак

Музей-фабрыка — адзінае месца ў Беларусі, дзе сабраны рэдкія экспанаты з усяго свету: напрыклад, шар, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, упрыгожванні ў выглядзе яек Фабержэ, цацкі абарыгенаў Аўстраліі і нават цэлы механічны дзіцячы калядны гарадок.

На вітрынах суседнічаюць экспанаты і рэдкія артэфакты з Ірана, Паўночнай Карэі, ЗША, Афрыкі, Аўстраліі і не толькі.

У філіяле адзінай фабрыкі па вытворчасці ёлачных цацак майстры рэжуць, лепяць, размалёўваюць і робяць упрыгажэнні для ёлкі, якія не саступаюць па сваёй каштоўнасці творам мастацтва, а таксама праводзяць майстар-класы для ўсіх жадаючых.

Майстар-клас адбудзецца ў ТРЦ Galleria Minsk, 26 кастрычніка, пачатак — 19:00. 

Стужка навiн
0