МІНСК, 26 кас — Sputnik. Значная частка жыхароў ЗША не давяраюць амерыканскім тэлеканалам і выданням, паказала апытанне, якое было праведзена ў рамках праекта Sputnik.Меркаванні кампаніяй Ifop для інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.
Рэспандэнтаў прасілі адказаць на пытанне, аб'ектыўныя амерыканскія СМІ ці яны знаходзяцца пад уплывам уладаў і буйнога бізнесу. Больш за палову апытаных — 59 адсоткаў — лічаць, што СМІ выказваюць не сваё меркаванне, а палітыкаў і прадпрымальнікаў. У параўнанні з 2015 годам доля амерыканцаў, якія прытрымліваюцца такой пазіцыі, вырасла на шэсць адсоткаў. Ледзь больш за чвэрць апытаных назвалі прэсу "ў цэлым бесстаронняй".
Не давяраюць мас-медыя ў асноўным рэспубліканцы (78%) і прыхільнікі Дональда Трампа, у той час як сярод дэмакратаў у бесстароннасці СМІ сумняюцца крыху менш за палову.
У аб'ектыўнасці СМІ перакананыя ў асноўным жыхары заходніх штатаў і, як правіла, людзі з высокім узроўнем адукацыі. Ангажаванай прэсу лічаць пераважная большасць пратэстантаў і атэістаў, сярод каталікоў такога меркавання прытрымліваюцца менш за палову.
Тры чвэрці жыхароў ЗША з прыбыткам ледзь вышэй сярэдняга не схільныя верыць медыя. Пры гэтым амерыканцы з яшчэ больш высокім дастаткам лічаць СМІ аб'ектыўнымі.
Апытанне ў 2017 годзе было праведзена кампаніяй Ifop з 20 па 27 верасня ў ЗША. У апытанні прынялі ўдзел 802 рэспандэнты ва ўзросце старэй за 18 гадоў. Апытанне ў 2015 годзе было праведзена агенцтвам ICM Research з 1 па 4 мая. Выбарка ў ЗША склала 2 047 рэспандэнтаў. У абодвух апытаннях яна рэпрэзентуе насельніцтва па полу, узросту і геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае +/- 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.
Падрабязней пра рэзультаты апытання чытайце тут>>
Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні
Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.