Спявачка Рыта Дакота стала мамай

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкУлад Сакалоўскі і Рыта Дакота
Улад Сакалоўскі і Рыта Дакота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Муж беларускай спявачкі Улад Сакалоўскі ўжо апублікаваў влог пра з'яўленне на свет свайго першынца.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Беларуская спявачка Рыта Дакота (Маргарыта Герасімовіч) у панядзелак стала мамай, пра гэта артыстка распавяла ў сваіх сацыяльных сетках толькі праз некалькі дзён.

Спявачка Дакота - Sputnik Беларусь
Песню Расіі для дзіцячага "Еўрабачання" напісала беларуска Дакота

Рыта Дакота родам з Мінска, яна ўдзельнічала ў конкурсе "Фабрыка зорак 7". Зараз выканаўца актыўна працуе і піша песні ў Расіі. Таленавітая дзяўчына замужам за Уладам Сакалоўскім — таксама удзельнікам "Фабрыкі зорак", экс-салістам групы "БИС".

Пра тое, што маладая пара чакае дзіця, стала вядома некалькі месяцаў таму. Хоць Дакота і прыняла рашэнне нараджаць у Маскве, восенню яна прылятала ў Мінск "да мамы на ручкі". А ўжо 23 кастрычніка яна сама стала маці.

"Мы пакінулі сабе два дзянькі адчуць гэта шчасце цішком унутры сям'і, без званкоў і фанфар. А сёння мы вырашылі расказаць пра гэта ўсім, хто чакаў запаветнай навіны, быў думкамі і душой з намі ўвесь апошні час", — звярнулася спявачка да сваіх прыхільнікаў.

У Сакалоўскага і Дакоты на свет з'явілася дзяўчынка, яе вырашылі назваць Міяй. Спявачка не расказвае пра рост і вагу дачкі, аднак прыхільнікі ўпэўненыя, што Мія нарадзілася моцнай і здаровай.

Муж спявачкі ўжо паспеў апублікаваць на YouTube влог пра падарожжа ў радзільню і з'яўленне свайго першынца.

За паўдня відэа набрала каля 300 тысяч праглядаў і мноства віншаванняў маладой пары.

Стужка навiн
0