Cluaran: увесь кантраст Шатландыі ў беларускім трыа

© Photo : CluaranБеларускі гурт Cluaran
Беларускі гурт Cluaran - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Cluaran, бадай, адзіны ў Беларусі калектыў, які грае сапраўдную аўтэнтычную шатландскую музыку, напярэдадні свята кельцкай культуры Самайн карэспандэнт Sputnik сустрэўся з музыкамі і пагутарыў пра стыль спеву шан-нос, суровыя шатландскія тэксты і блізскасць беларускай і гаэльскай моў.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Cluaran — трыо беларускіх дзяўчат, якіх аб'яднала і натхніла любоў да Шатландыі. Музыка іх такая ж, як і сама Шатландыя — суровая, кантрасная і бясконца загадкавая. А яшчэ — прафесійная. Што ў маім разуменні значыць прафесіяналізм? У першую чаргу, гэта апантанасць ідэяй і працавітасць.

Кіраўнік экстрым-тэатра Берсерк Аляксандр Рак і музыка Аляксей Шыраеў - Sputnik Беларусь
Радыё
Батанічны сад запрашае адзначыць паганскі прататып Хэлоуіна

Напрыклад, вакалістка гурта Марына можа паехаць у пошуках гістарычнага тэксту ў бібліятэку на шатландскі востраў Скай, Алеся выме гукі дуды з акардэона, а Валерыя зайграе на некалькіх інструментах на працягу адной песні. А прыродная адоранасць, харызма і зачараванне дзяўчат служаць усяго толькі прыемным бонусам.

Гісторыя гурта

Cluaran — зусім малады калектыў. Датай яго нараджэння лічыцца жнівень мінулага года. Да таго як аб'яднацца, дзяўчаты гралі ў іншых фолк- і рок-калектывах, кожная з удзельніц валодае пэўным музычным досведам.

© Photo : CluaranДзяўчаты адзначаюць, што былі б рады з'яўленню ў гурце з'яўленню скрыпачкі
Дзяўчаты адзначаюць, што былі б рады з'яўленню ў гурце з'яўленню скрыпачкі - Sputnik Беларусь
Дзяўчаты адзначаюць, што былі б рады з'яўленню ў гурце з'яўленню скрыпачкі

"Спачатку гэта былі проста хатнія вячоркі на базе дружбы, мы прыціраліся, гралі нашу любімую музыку — ірландскую і шатландскую, а потым да нас прыйшла Марына, і, пачуўшы, як яна спявае, я падумала, што гэта ж… Гэта алмаз! Яго толькі трэба аграніць неяк. Голас вельмі прыгожы і шатландскі, Марына таксама спявае ў незвычайным ірландскім стылі "шан-нос". Шчыра скажу, што нават у маім родным Пецярбургу так ніхто не спявае. Гэта вельмі вялікая рэдкасць", — распавядае Алеся Чумакова, якую можна лічыць заснавальніцай калектыву.

Марына прыйшла ў калектыў з канкрэтным жаданнем рабіць пэўныя рэчы — спяваць старадаўнія шатландскія песні, накіраваўшы такім чынам вектар творчай дзейнасці фолк-калектыву ў бок Шатландыі.

© CluaranПадставай для аб'яднання гурта стала любоў да культуры Шатландыі
Падставай для аб'яднання гурта стала любоў да культуры Шатландыі - Sputnik Беларусь
Падставай для аб'яднання гурта стала любоў да культуры Шатландыі

"Першапачаткова мне было нават няёмка прасіць людзей выконваць той рэпертуар, які я прыношу. Мне здавалася эгаістычным прымушаць музыкаў рабіць тое, што падабаецца менавіта мне, ды яшчэ і граць у пэўным рэгістры на акардэоне — басы цягнуць часам нават без самой мелодыі. І тут праз некаторы час высвятляецца, што ўдзельніцы калектыву атрымліваюць ад гэтай шатландскай музычнай стылістыкі такое ж задавальненне, як і я. А я ўсё думала, што варта больш звыклыя ірландскія песні прынесці ў гурт, каб разбавіць асабліва шатландскі рэпертуар", — успамінае Марына.

Усім траім дзяўчатам шатландская культура прыйшлася да спадобы значна болей, чым ірландская. Па іх словах, толькі шатландская музыка здольная абудзіць у іх сапраўдны драйв, а ірландскую яны знаходзяць больш лёгкай і забаўляльнай.

Такім чынам, Марына, Алеся і Валерыя аб'ядналіся ў гурт. Дзяўчаты адкрылі слоўнік гаэльскай мовы, і вырашылі назвацца Cluaran, што перакладаецца як "чартапалох" — сімвал Шатландыі.

Першае, на што звяртаеш увагу ў калектыве, — кантраст, прычым цалкам натуральны. Не адразу разумееш, адкуль ідзе такая магутная энергетыка.

"Ніколі не забуду наша першае выступленне. Мы выйшлі на сцэну, я заводжу свой бас на акардэоне і бачу, што ў людзей пачынаюцца мяняцца твары. А калі мы яшчэ і заспявалі ўсе разам на гэльскай мове, то ўсе былі ў лёгкім шоку — ад нас такога рэпертуару не чакалі. Выйшлі зусім спакойныя, мілыя дзяўчыны, і тут пайшло такое "брута". Але гэта вельмі выдатна, калі ёсць кантраст".

"Вядома, пакуль мы такія "маленькія", то проста спрабуем хаця б крыху пазнаёміць слухача з гэтай музыкай, даць яму адчуць розніцу паміж ірландскім і шатландскім гучаннем. Хай слухачоў з кожным канцэртам дадаецца хоць бы 5-6 чалавек. Проста большасць людзей не знаёма з гэтым пластом гісторыі і культуры. Наша ж задача зараз азнаёміць і, можа, каго-небудзь зачапіць, як гэта ў свой час зачапіла нас".

Акардэон — таксама валынка

Аснова гучання калектыву — гэта бас і голас, а ўсе астатнія інструменты хутчэй дапаўняюць аранжыроўку. У рэпертуары ёсць нават мелодыі, дзе прысутнічае толькі акардыённы бас і голас. Тэхніка спеваў у стылі шан-нос (ирл. "стары стыль"), у якім спявае Марына, мае на ўвазе прайграванне (капіраванне) гуку музычных інструментаў голасам. І слухачу можа падацца, што ў канцэрце прымае ўдзел больш інструментаў, чым ёсць насамрэч.

© Photo : CluaranВалерыя на працягу адной песні можа змяніць некалькі інструментаў
Валерыя на працягу адной песні можа змяніць некалькі інструментаў - Sputnik Беларусь
Валерыя на працягу адной песні можа змяніць некалькі інструментаў

"У нас ёсць свая фішка. Мы нават самі не адразу заўважылі. Мае акардыённыя басы даюць адчуванне дуды. Калі я цягну вельмі нізкі бас і на яго напластоўваецца голас Марыны, ствараецца ўражанне, як быццам сапраўды гучыць валынка", — распавядае Алеся Чумакова.

"Такім чынам, валыначны бурдон можна зымітаваць іншымі інструментамі", — упэўнены музыкі. Таму ў аранжыроўках заўсёды прысутнічае акардэон, праз які Алеся рэдка мае магчымасць граць на іншых інструментах, якімі валодае.

Беларускі кель-панк калектыў Всё_crazy - Sputnik Беларусь
"Всё_Crazy": кельцкі панк і марская рамантыка

"У нас практычна ўсе ў гурце граюць на байране (кельцкі бубен, своеасаблівы барабан з выбівачкай, які актыўна выкарыстоўваецца ў ірландскай і шатландскай музыцы — Sputnik). Акардэон і духавыя (цін вістл, папярочная ірландская флейта). Марына і Лера граюць на гітары ў стандартным строі", — распавядаюць дзяўчаты.

"Што тычыцца беларускай дуды, яна па гучанні трохі падобная да ірландскый валынцы, але мы ўсё ж бліжэй да шатландскай аўтэнтыкі. Канкрэтна ў нашым выпадку, мы за больш характэрныя для шатландскай музыкі інструменты. Мы вельмі любім беларускую дуду. Але ў шатландскай музыцы мы не сталі б яе выкарыстоўваць".

Так. У гурце, які грае аўтэнтычную шатландскую музыку, не ўдзельнічае валынка. Справа ў тым, што хайлэнд (назва шатландскай валынкі) не зусім разлічана на тое, каб выкарыстоўвацца ў камерных музычных калектывах. Гэта сольны інструмент, які першапачаткова ўжываўся ў ваенных мэтах і разлічаны на вялікія прасторы.

"Гэта матывуючая музыка, якая вядзе ў бой. Ты адчуваеш нейкі гонар за свой народ у кантэксце — гэта ваша нацыянальная рыса, ваша нацыянальная музыка, і чалавек, мабыць, вельмі моцна на гэта рэагуе. У ансамблях жа часцей выкарыстоўваюць смол-пайпс, які гучыць больш высока, але і цішэй", — тлумачаць дзяўчаты.

Акрамя пералічаных інструментаў, у гучанні калектыў выкарыстоўвае флейту, у тым ліку папярочную. Валерыі за канцэрт даводзіцца змяніць часам некалькі інструментаў. "Галоўнае — нічога пры гэтым не пераблытаць", — адзначае дзяўчына.

Гурт хоча дадаць да сваёй музыцы і гучанне арфы, на якой плануе граць Марына. Ну, і, вядома, дзяўчаты сумуюць па скрыпцы, якая раней прысутнічала ў іх калектыве.

Стыль шан-нос

Вакалістка гурта Марына выконвае песні ў старадаўнім кельцкім стылі — шан-нос, калі песня выконваецца а капэла, без музычных інструментаў.

Сутнасць спеваў заключаецца ў тым, што чалавек проста спявае так, як ён разумее тэкст, сам акцэнтуе і арнаментуе свае спевы. Часцяком для гэтага нават не трэба мець выдатны слых або голас, а важна ўмець перадаць эмоцыю і настрой. З-за таго, што ў спевака няма ў суправаджэнні музычных інструментаў, ён спрабуе голасам перадаць інструментальнасць: тонкія, жаласныя гукі скрыпкі, дуды або іншых інструментаў.

© Photo : СluaranУдзельніцы гурта часта наведваюць і Ірландыю
Удзельніцы гурта часта наведваюць і Ірландыю - Sputnik Беларусь
Удзельніцы гурта часта наведваюць і Ірландыю

"Гэты стыль я ўпершыню пачула ў Чэхіі, і зразумела, што нарэшце я пачула тое, што, мне падыдзе. А затым паехала вучыцца спевам у ірландскіх і шатландскіх педагогаў", — распавядае Марына.

Не знаёмаму з такім спевам слухачу вакал можа адразу здацца нязвыклым. Але гэта спевы горлам, а не дыяфрагмай, і яму ўласціва пэўная мелізматыка.

"Часам вакал можа падацца не строячым, але ў гэтым і ёсць фішка, гэта "вітаміны" фолк-музыкі. Гэтыя пералівы голасам Марына робіць спецыяльна. Гэта незвычайнае вібрата і ёсць традыцыя. Але акадэмісты, вядома, спяваюць зусім па-іншаму", — распавядае Алеся.

Суровыя шатландскія тэксты

Вакалістка гурта выконвае тэксты на шатландскай гэльская мове, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення. У асноўным, гэта старажытныя шатландскія балады і паданні, гістарычныя тэксты, сярэдні ўзрост якіх — тры стагоддзі.

© Photo : CluaranВакалістка гурта закахана ў Шатландскія горы
Вакалістка гурта закахана ў Шатландскія горы - Sputnik Беларусь
Вакалістка гурта закахана ў Шатландскія горы

"Знайсці тэкст бывае досыць складана, і для мяне гэта своеасаблівы "квэст", таму што тэксты на шатландскай гэльскай мове — не самая папулярная інфармацыя ў Інтэрнэце. Часам падабаецца песня, але ты не можаш знайсці тэкст. У мяне была гісторыя, калі я ездзіла за песняй на шатландскі востраў Скай у спецыяльную бібліятэку", — распавядае Марына.

Я вельмі хацела выконваць гэтую песню, і я яе ў выніку знайшла — з'ездзіла на востраў Скай, схадзіла ў бібліятэку, узяла патрэбную кнігу і папрасіла дазволу сфатаграфаваць на тэлефон усе 10 старонак тэксту.

Дзяўчаты спяваюць самыя розныя песні, у тым ліку і ваенныя, поўныя патэтыкі, і пра містычных істот з шатландскіх легенд і, вядома, песні пра каханне.

© Photo : CluaranГалоўны музычны крытык творчасці Cluaran - кот Томас
Галоўны музычны крытык творчасці Cluaran - кот Томас - Sputnik Беларусь
Галоўны музычны крытык творчасці Cluaran - кот Томас

"Нядаўна я прынесла ў гурт новую песню. Пачынаю яе распавядаць па-руску і разумею, што сюжэт гучыць вельмі дзіўна, але дзяўчаты на мяне глядзяць і кажуць: "А ты ведаеш, яе трэба рабіць!" Песня пачынаецца з таго, што кароль Уэльса бачыць у сне прыгожую дзяўчыну. І настолькі яна пакарае яго ўяўленне і сэрца, што ён вырашае паслаць некалькіх сваіх воінаў, каб яны гэтую дзяўчыну знайшлі. І вось воіны пускаюцца ў доўгае падарожжа, некалькі гадоў шукаюць гэтую дзяўчыну і ў выніку знаходзяць яе ў пячоры, якая ахоўваецца пачварным веліканам. І раптам дзяўчына кажа велікану: "Давай я табе сыграю на арфе і спяю прыгожую песню, пакладзі мне галаву на калені". Ён кладзе галаву, засынае, закрывае сваё адзінае вока і дзяўчына адсякае яму галаву. На гэтым песня заканчваецца", — распавядае вакалістка.

"Я не ўяўляю гэтую песню ў кантэксце ірландскай культуры, але чамусьці ў мяне не ўзнікае ніякіх сумнёваў, што гэта выдатная шатландская песня. І ўсё ў ёй лагічна, і ўсё ў ёй выдатна", — кажа вакалістка.

Шатландыя, Ірландыя, Беларусь?

Дзяўчатам часта задаюць пытанне, чаму яны займаюцца развіццём менавіта шатландскай культуры, а не беларускай, на што музыкі адказваюць, што заняткі шатландскай музыкай зусім не супярэчаць любові да беларускай музыкі.

"Тое, чым мы займаемся, зусім не адмаўляе нашу любоў да беларускай мовы і беларускай культуры. Некаторыя думаюць, што нам не падабаецца сваё, і мы хочам ад гэтага неяк адгарадзіцца. Гэта не так. Мы любім і паважаем і беларускую музыку", — адзначае Валерыя.

Выкананне ірландскіх або шатландскіх песень дапамагае табе падтрымліваць мову, каб яна зусім не памерла.

Многія пачынаюць скептычна ставіцца да творчасці калектыву, таму што нібыта беларускі гурт павінен займацца развіццём беларускай культуры. Дзяўчаты адказваюць, што ў нас ёсць калектывы, якія падтрымліваюць яе вельмі добра і адзначаюць падабенства беларускай і гэльскай моў у сэнсе іх жывучасці і ўжыванні ў штодзённым жыцці.

"Магчыма, гэта пафасная думка, але, можа, тое, што мы спяваем на гэльскай мове, прымусіць некага задумацца пра лёс моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Па класіфікацыі ЮНЕСКА, беларуская мова знаходзіцца ў больш выгадным становішчы, чым, напрыклад, шатландская гэльская. Наша мова мае статус "уразлівай", але яна яшчэ не знаходзіцца "пад пагрозай знікнення", як шатландская і ірландская. Можа быць, яшчэ і таму выбар у бок гэльскай мовы мае нейкі дадатковы сэнс. Магчыма, мы нават дапамагаем ёй выжыць, як бы пафасна гэта ні гучала", — лічаць музыкі.

Стужка навiн
0