Першы ў свеце трамвай на вадародзе запусцілі ў Кітаі

© PixabayТрамвайныя пуці
Трамвайныя пуці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такі трамвай можна заправіць за 15 хвілін, і ён праедзе 40 кіламетраў з хуткасцю да 70 км/ч.

МІНСК, 28 кас — Sputnik. Першы трамвай, які працуе на вадародным паліве, запусцілі ў камерцыйную эксплуатацыю ў кітайскім горадзе Таншань, паведамляюць інфармагенцтвы.

Унікальны трамвай распрацавала кампанія China Railway Rolling Corporation (CRRC). Першы склад быў запушчаны ў правінцыі Хэбэй. Ад яго эксплуатацыі ніякіх шкодных рэчываў у атмасферу не вылучаецца. Тэмпература рэакцыі ўнутры вадародных паліўных элементаў кантралюецца ніжэй за 100 градусаў па Цэльсіі, таму аксід азоту не выпрацоўваецца.

Китаец спит на скамейке у ресторана McDonald's, архивное фото - Sputnik Беларусь
Рэстараны МcDonald's змянілі назву ў Кітаі

Адлегласць паміж падлогай вагона трамвая і рэйкамі дасягае 35 сантыметраў дзякуючы спецыяльным тэхналогіям. Гэта дазваляе прыбіраць платформы і спрашчаць пасадку пасажыраў.

Запраўляецца трамвай на працягу 15 хвілін. Пасля гэтага ён можа праехаць 40 кіламетраў з максімальнай хуткасцю да 70 кіламетраў у гадзіну. Акрамя таго, трамвай курсіруе па жалезнай дарозе, якой ужо 135 гадоў.      

Стужка навiн
0