Гэта відэа было знята ў Нацыянальным парку Кругера ў ПАР. 71-гадовы Кумар быў у групе падарожнікаў з Даніі, якія назіралі незвычайную карціну — статак бегемотаў напаў на адзінока плыўшага кракадзіла.
Сутычка была на самай справе няроўнай — кракадзіла атакавалі каля 30 бегемотаў. Мабыць, драпежнік заплыў на іх тэрыторыю, што не спадабалася статку.
Спачатку здавалася, што статак проста затопча аднаго з самых старажытных прадстаўнікоў фауны, аднак кракадзіл умела лавіраваў паміж цяжкімі жывёламі. Потым бегемоты паднялі свайго суперніка над вадой, але кракадзілу ўсё-ж удалося вырвацца і ўцячы.
У мінулым жніўні ў гэтым жа парку турысты знялі на відэа сутычку двух бегемотаў, якія напалі на кракадзіла, каб абараніць ад яго казулю. Бегемотам удалося адагнаць драпежніка, казуля здолела ўцячы са зламаным капытом.