Ротавірусную інфекцыю часта называюць "хваробай брудных рук", у большасці выпадкаў яна перадаецца кантактна-побытавым шляхам. Як кажуць спецыялісты, сёння складана сустрэць дзіця старэйшае за тры гады, якое ні разу ў жыцці не хварэла на ротавірусы. Вядомы мінскі педыятр, загадчык прыёмнага аддзялення 3-й дзіцячай бальніцы Мінска Дзмітрый Часноў у студыі радыё Sputnik Беларусь распавядае пра спосабы барацьбы з ротавіруснай інфекцыяй і магчымую прафілактыку.
"Самыя распаўсюджаныя карціны ротавіруса — гэта ваніты, вадкі стул і канкрэтны кішачны таксікоз. Дзіця ніякае, з ліхаманкай, і калі ў першыя суткі не спраўляецца, то дзіця аўтаматам трапляе ў бальніцу ўжо пад нутравенныя ін'екцыі і пад лекавыя прэпараты, таму што дома з гэтым не даць рады", — кажа Часноў.
У той жа час педыятр падкрэслівае: не ўсё, што суправаджаецца ванітамі і тэмпературай, з'яўляецца ротавірусам. Тут трэба прааналізаваць, што магло стаць крыніцай хваробы.
"Гэта рукі, ручкі дзвярныя, той жа грамадскі транспарт. Перадачу паветрана-кропельным шляхам можна тэарэтычна ўявіць, але часцей за ўсё гэта нямытыя гародніна і садавіна, або дзіця праехалася ў грамадскім транспарце і, не памыўшы рукі, аблізала пальцы. Або тата або мама, прыйшоўшы з працы і таксама не памыўшы рукі, паслужылі пераносчыкамі", — адзначае Часноў.
Парады вядомага мінскага педыятра, загадчыка прыёмным аддзялення 3-й дзіцячай бальніцы Мінска Дзмітрыя Часнова слухайце на радыё Sputnik Беларусь.