Фота

Елізар'еў: юбілейны "Спартак" буду глядзець з будкі асвятляльнікаў

Падпісацца
Sputnik пабываў на рэпетыцыі спектакля, якім легендарны харэограф і балетмайстар адсвяткуе сваё 70-годдзе.

Вось ужо некалькі тыдняў Валянцін Елізар'еў зноў ходзіць у Вялікі тэатр праз службовы ўваход. Восем гадоў ён заходзіў сюды толькі праз парадны і толькі па квітку.

"Я зноў у сваім тэатры — для мяне ён родны, я тут правёў усё сваё жыццё", — нягучна каментуе ён.

Балетмайстр Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Імя беларускага балета

Знакаміты балетмайстар рыхтуецца да юбілею — 30 кастрычніка яму споўніцца 70 гадоў. Першым спектаклем 31 кастрычнiка будзе балет "Спартак", які Елізар'еў прадставіць у аўтарскай рэдакцыі, а 2 лістапада адбудзецца гала-канцэрт — віншаванне майстра, на які збяруцца зоркі сусветнага балета з Расіі, Украіны, Кітая, Чэхіі. Павіншаваць юбіляра прыедуць Юрый Грыгаровіч і Мікалай Цыскарыдзе, Святлана Захарава, Раду Паклітару і іншыя.

Балет "Спартак" Елізар'еў прадставіць у арыгінальнай аўтарскай рэдакцыі. "Сур'ёзнай пераробкі, вядома, не будзе — цяжка чакаць, што за 7 рэпетыцый, якія мне далі, у спектакля з'явіцца новы твар. Ды яно і не трэба. Спектакль ідзе 37 гадоў, а канцэпцыя не змянялася з антычных часоў", — распавёў на рэпетыцыі Елізар'еў.

Балетмайстар прызнаўся, што з цяперашняй трупай Вялікага ў яго поўнае паразуменне, усе працуюць захоплена. Праўда вось па імёнах ён ведае ўжо не ўсіх.

Шмат хто чакаў, што на юбілей Елізар'еў прадставіць свой легендарны балет "Стварэнне свету".

Беларускі харэограф, народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Радыё
Елізар'еў: акрамя "Спартака", прапаноў ад нашага тэатра ў мяне няма

"Стварэнне свету" не захавалі ў рэпертуары, няма касцюмаў, дэкарацый — там спатрэбіліся б вялікія фінансавыя выдаткі. Таму будзе "Спартак", — тлумачыць ён.

Спартак — спектакль са шчаслівым лёсам. У пэўным сэнсе ён сімвал беларускага балета — яго бачылі больш чым у 20 дзяржавах, у шматлікія краіны яго вазілі неаднаразова.

Раней у Елізар'ева было месца ў кулісах — там стаяла маленькае адкідное крэсла, адкуль ён адгледжваў усе балетныя спектаклі Вялікага, каб пасля разабраць дапушчаныя памылкі. Цяпер яго ўжо няма. Але харэограф прызнаўся, што з залы глядзець юбілейны балет, хутчэй за ўсё, не будзе — адтуль усіх нюансаў не пабачыць.

"Выдатна бачна сцэна з будкі асвятляльнікаў. Вось адтуль я і буду глядзець", — усміхнуўся Елізар'еў.

Што ж тычыцца асноўнай інтрыгі, высветліць якую даўно спрабуюць прыхільнікі Елізар'ева, — станцуе маэстра на сваім юбілейным вечары, як рабіў гэта раней (Елізар'еў — выпускнік ваганаўскай вучылішча, да таго як стаць харэографам, быў артыстам балета — Sputnik), ці не, на гэтае пытанне балетмайстар адказвае ўнікліва, маўляў, пажывём-пабачым.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ рэпетыцыйных класах напярэдадні Елізар'еў адпрацаваў з артыстамі асноўныя моманты - сёння рэпетыцыя пройдзе на вялікай сцэне.
У рэпетыцыйных класах напярэдадні Елізар'еў адпрацаваў з артыстамі асноўныя моманты - сёння рэпетыцыя пройдзе на вялікай сцэне - Sputnik Беларусь
1/10
У рэпетыцыйных класах напярэдадні Елізар'еў адпрацаваў з артыстамі асноўныя моманты - сёння рэпетыцыя пройдзе на вялікай сцэне.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРазмінка перад рэпетыцыяй.
Размінка перад рэпетыцыяй. - Sputnik Беларусь
2/10
Размінка перад рэпетыцыяй.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВалянцін Елізар'еў прызнаецца, што з трупай тэатра яму па-ранейшаму лёгка і камфортна працаваць.
Валянцін Елізар'еў прызнаецца, што з трупай тэатра яму па-ранейшаму лёгка і камфортна працаваць - Sputnik Беларусь
3/10
Валянцін Елізар'еў прызнаецца, што з трупай тэатра яму па-ранейшаму лёгка і камфортна працаваць.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЕлізар'еў называе "Спартак" спектаклем са шчаслівым лёсам - яго паказалі больш чым у 20 краінах свету.
Елізар'еў называе Спартак спектаклем са шчаслівым лёсам - яго паказалі больш чым у 20 краінах свету. - Sputnik Беларусь
4/10
Елізар'еў называе "Спартак" спектаклем са шчаслівым лёсам - яго паказалі больш чым у 20 краінах свету.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРэпетыцыя на сцэне праходзіць пад акампанемент фартэпіяна, але на спектаклі, вядома, будзе граць аркестр.
Рэпетыцыя на сцэне праходзіць пад акампанемент фартэпіяна, але на спектаклі, вядома, будзе граць аркестр. - Sputnik Беларусь
5/10
Рэпетыцыя на сцэне праходзіць пад акампанемент фартэпіяна, але на спектаклі, вядома, будзе граць аркестр.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАртысткі балета ў ролі палонных рабынь. Праглядаючы спектакль з глядзельнай залы, Елізар'еў каментуе: "У верхнім шэрагу рука занадта высока выбіваецца". Далонька тут жа хаваецца.
Артысткі балета ў ролі палонных рабынь. Праглядаючы спектакль з глядзельнай залы Елізар'еў каментуе: у верхнім шэрагу рука занадта высока выбіваецца. Далонька тут жа хаваецца. - Sputnik Беларусь
6/10
Артысткі балета ў ролі палонных рабынь. Праглядаючы спектакль з глядзельнай залы, Елізар'еў каментуе: "У верхнім шэрагу рука занадта высока выбіваецца". Далонька тут жа хаваецца.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВалянцін Елізар'еў на рэпетыцыі балета "Спартак".
Валянцін Елізар'еў на рэпетыцыі балета Спартак. - Sputnik Беларусь
7/10
Валянцін Елізар'еў на рэпетыцыі балета "Спартак".
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа сцэне Нацыянальнага вялікага тэатра оперы і балета "Спартак" ідзе ўжо 37 гадоў - і заўсёды пры поўнай зале. А на бенефісныя спектаклі Елізар'ева квіткоў не было ўжо ў пачатку восені.
На сцэне Нацыянальнага вялікага тэатра оперы і балета Спартак ідзе ўжо 37 гадоў - і заўсёды пры поўнай зале. А на бенефісныя спектаклі Елізар'ева квіткоў не было ўжо ў пачатку восені. - Sputnik Беларусь
8/10
На сцэне Нацыянальнага вялікага тэатра оперы і балета "Спартак" ідзе ўжо 37 гадоў - і заўсёды пры поўнай зале. А на бенефісныя спектаклі Елізар'ева квіткоў не было ўжо ў пачатку восені.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ аўтарскай канцэпцыі Елізар'еў апусціў лінію, якая была ў рамане Джованёлі са здрадай Эўцібіды - пройгрыш Спартака быў наканаваны часам, і справа тут не ў жанчынах, лічыць балетмайстар.
В авторской концепции Елизарьев опустил линию, которая была в романе Джованьоли с предательством Эвтибиды - проигрыш Спартака был предопределен временем, и дело здесь не в женщинах, считает балетмейстер. - Sputnik Беларусь
9/10
У аўтарскай канцэпцыі Елізар'еў апусціў лінію, якая была ў рамане Джованёлі са здрадай Эўцібіды - пройгрыш Спартака быў наканаваны часам, і справа тут не ў жанчынах, лічыць балетмайстар.
© Sputnik / Виктор Толочко"Спартак" - спектакль гераічны, без кісеі. Але тэатр рыхтуецца і да іншых пастановак.
Спартак - спектакль гераічны, без кісеі. Але тэатр рыхтуецца і да іншых пастановак. - Sputnik Беларусь
10/10
"Спартак" - спектакль гераічны, без кісеі. Але тэатр рыхтуецца і да іншых пастановак.
Стужка навiн
0