Гамяльчанка Кацярына Дуброўская гатовая скарыць усмешкай Сусвет

© Sputnik / Мария АмелинаКацярына Дуброўская
Кацярына Дуброўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская прыгажуня прымае ўдзел у міжнародным конкурсе прыгажосці "Усмешка Сусвету 2018".

МІНСК, 29 кас — Sputnik. Стартаваў першы чвэрцьфінал міжнароднага конкурса прыгажосьці "Усмешка Сусвету 2018", у ліку 27 канкурсантак з 7 краін — беларуска Кацярына Дуброўская.

Кацярына Дуброўская - удзельніца конкурсу Краса Сусвету- 2017 - Sputnik Беларусь
5 фактоў з жыцця беларускай прыгажуні, якая не збіраецца замуж

Кацярына працуе аперацыйнай медсястрой у Цэнтральнай рэчыцкай бальніцы і атрымлівае другую адукацыю па спецыяльнасці "Псіхалогія" ў Гомельскім універсітэце імя Ф. Скарыны.

Пры росце 165 см яна важыць 49 кілаграмаў і ганарыцца даўжынёй сваіх валасоў — 85 сантыметраў. Вядзе здаровы лад жыцця: не лянуецца рабіць па раніцах зарадку, знаходзіць час для заняткаў фітнэсам.

У яе скарбонцы званняў і тытулы рэгіянальных конкурсаў прыгажосці: "Міс Восеньскае зачараванне", "Міс фітнэс", "Ледзі Галівуд", "Міс Рэчыца".

Прагаласаваць за гамяльчанку можна да 31 кастрычніка. Па выніках галасавання ў паўфінал пройдуць 15 удзельніц.

У міжнародным конкурсе "Усмешка Сусвету" могуць прымаць удзел дзяўчаты і жанчыны старэйшыя за 18 гадоў. Верхняя мяжа ўзросту не мае значэння. Фінал конкурсу пройдзе ў сакавіку 2018 гадоў у Сочы.

Стужка навiн
0