Каця Гардон таксама вырашыла балатавацца ў прэзідэнты Расіі

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкЖурналістка Кацярына Гардон
Журналістка Кацярына Гардон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэлевядучая запісала перадвыбарчы ролік, у якім прызналася, што збіраецца змагацца за правы жанчын і дзяцей.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Расійская журналістка і праваабаронца Кацярына Гардон паведаміла, што вылучыла сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Расіі, якія пройдуць у 2018 годзе.

Адпаведны ролік з перадвыбарчай прамовай з'явіўся на сайце gordonzabab.ru ("Гардон за баб").

Іван Ургант, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Іван Ургант зняў пародыю на перадвыбарчы відэаролік Ксеніі Сабчак

Гардон паведаміла, што галоўная ідэя яе перадвыбарнай барацьбы заключаецца ў абароне правоў жанчын і дзяцей, а саму сябе яна назвала кандыдатам за правы жанчын і дзяцей.

"Правы жанчын і дзяцей — люстэрка расійскай рэальнасці", — так гучыць лозунг тэлевядучай.

"Мы — краіна маці-адзіночак, на якіх усім пляваць", — заявіла Гардон у сваім перадвыбарчым роліку.

Кацярыне Гардон 37 гадоў, яна маці дваіх дзяцей. У журналістыцы — 10 гадоў. Пяць гадоў таму заснавала ўласную юрыдычную кампанію, якая займаецца абаронай правоў жанчын і дзяцей у Расіі.

Раней аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах абвясціла "свецкая львіца" Ксенія Сабчак.

Стужка навiн
0