У "Картачнага доміка" можа з'явіцца спін-оф

© AP / John Bazemore Здымачная пляцоўка серыяла "Картачнага доміка"
Здымачная пляцоўка серыяла Картачнага доміка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Netflix не пацвярджае інфармацыю аб тым, што закрыццё папулярнага серыяла пасля шостага сезона звязана з абвінавачваннямі Кевіна Спэйсі ў дамаганнях.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Студыя Netflix працуе над спін-офамі да серыяла "Картачны домік" — зараз гэты працэс знаходзіцца на стадыі распрацоўкі канцэпцый, паведаміў часопіс Variety са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Амерыканскі акцёр Кевін Спэйсі - Sputnik Беларусь
Выйшаў новы сезон серыяла "Картачны домік"

Акцёр з серыяла "Зорны шлях" Энтані Рап на выходных абвінаваціў двухразовага ўладальніка прэміі "Оскар" Кевіна Спэйсі ў сэксуальных дамаганнях. Па словах Рапа, яму ў той момант было 14 гадоў. Зорка "Картачнага доміка" і "Прыгажосці па-амерыканску" Спэйсі ўжо выпусціў заяву пасля абвінавачванняў — ён заявіў, што не памятае такога выпадку, аднак гатовы папрасіць прабачэння. Акцёр зрабіў камінг-аўт — прызнаўся ў сваёй гомасэксуальнасці.

Скандал працягваюць абмяркоўваць ва ўсім свеце ўжо некалькі дзён. Шэраг актывістаў абвінавацілі Спэйсі ў "несвоечасовым камінг-аўце" і спробе быццам бы "адцягнуць увагу ад факту дамаганняў". Гэтыя абвінавачванні акцёр ніяк не каментуе.

На фоне гэтай сітуацыі гучна прагучалі і навіны пра тое, што студыя Netflix закрые серыял "Картачны домік", дзе Спэйсі іграе галоўную ролю і з'яўляецца прадзюсарам, пасля шостага сезона. Зрэшты, шэраг экспертаў ужо заявілі аб тым, што студыя і раней планавала зачыняць серыял пасля 2018 года.

У той жа час, па паведамленнях часопіса Variety, зараз Netflix працуе над спін-офамі да "Картачнага доміка" — серыялаў, дзе галоўнымі героямі будуць другарадныя персанажы палітычнай драмы.

Студыя займаецца распрацоўкай канцэпцый і пакуль не анансуе выхад магчымых спін-офаў. Шэраг крыніц сцвярджаюць, што новыя гісторыі на аснове герояў "Картачнага доміка" могуць выйсці на экраны у 2019 годзе — праз год пасля завяршэння серыяла.

Пакуль у студыі Netflix ніяк не каментавалі сітуацыю вакол серыяла і сэксуальны скандал, звязаны з Кевінам Спэйсі.

Стужка навiн
0