У Мінску прадставілі выставу рэвалюцыйных плакатаў

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей Беларусі
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У музейнай прасторы "Галерэя" адкрылася экспазіцыя плакатаў, прысвечаная 100–годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. У музейнай прасторы "Галерэя" Нацыянальнага гістарычнага музея, адкрылася выстава плакатаў, прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі Sputnik у музеі.

У Мінску аднавілі рэвалюцыйную абстаноўку 1917 года - Sputnik Беларусь
Відэа
У Мінску аднавілі рэвалюцыйную абстаноўку 1917 года

"Калекцыя плакатаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі налічвае каля 17 тысяч адзінак. У ёй прадстаўлены плакаты ад 1914 года па сённяшні дзень", — распавялі арганізатары.

Асноўную частку складаюць палітычныя плакаты 1950-1980-х гадоў, выдадзеныя ў Маскве, Ленінградзе, Мінску і прысвечаныя знешняй палітыцы, барацьбе за мір, піянерскай і камсамольскай арганізацыям, Канстытуцыі і іншым пытанням жыцця былога СССР.

Практычна ўсе галіны дзейнасці знаходзіліся ў сферы ўвагі мастакоў-плакатыстаў: прамысловасць, сельская гаспадарка, навука і тэхніка, перапіс насельніцтва. Недахопы ў будаўніцтве, ахове здароўя, гандлі знайшлі адлюстраванне ў сатырычных плакатах.

Поруч з палітычнымі калекцыя захоўвае плакаты, скіраваныя на ахову помнікаў гісторыі і культуры, прапаганду дасягненняў беларускага кнігадрукавання, народнай творчасці", — дадалі куратары праекта.

Стужка навiн
0