МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі памёр на 87-м годзе жыцця 30 кастрычніка.
Развітанне з легендарным графікам і жывапісцам адбылося сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук. Пахавалі славутага мастака на Усходніх могілках Мінска.
Беларускі лідар раней выказаў спачуванні родным і блізкім майстра. Лукашэнка адзначыў заслугу мастака ў выхаванні цэлага пакалення дзеячаў мастацтва Беларусі.
Георгій Паплаўскі раскрыўся як графік і жывапісец у 60-80-ыя гады мінулага стагоддзя. Народны мастак актыўна займаўся афармленнем кніг для самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, сярод іх Янка Купала, Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і многія іншыя.
На думку мастацтвазнаўцаў, яго суворы стыль дазволіў набыць беларускаму мастацтву свой спецыфічны лад у савецкім жывапісу і графіцы.
Работы Георгія Паплаўскага захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску, Пушкінскім музеі ў Маскве, Рускім музеі ў Пецярбургу, а таксама ў шматлікіх замежных сходах, у тым ліку, і за акіянам.