Беларускія дранікі на хуткасць будуць есці прадстаўнікі 9 краін

© PixabayДранікі
Дранікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікам спаборніцтва трэба будзе з'есці порцыю дранікаў з 5 штук вагой 300 грамаў. Дазваляецца абмакваць дранікі ў смятану і запіваць вадой.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Міжнародныя спаборніцтвы па паяданні дранікаў на хуткасць пройдуць 4 лістапада на Чэрвеньскім рынку ў Лошыцы, паведамілі Sputnik арганізатары.

Выкрыццё дранікаў: дзеруны сталі папулярныя толькі ў 50-я

"Удзельнікам спаборніцтва трэба будзе з'есці порцыю дранікаў з 5 штук вагой 300 грамаў. Дазваляецца абмакваць дранікі ў смятану і запіваць вадой", — распавялі арганізатары.

Спаборнічаць будуць прадстаўнікі 9 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ізраіля, Казахстана, Расіі, Польшчы, Украіны і нават Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

"На сённяшні дзень прыём заявак для мужчын скончаны. Для жанчын яшчэ ёсць некалькі вольных месцаў. Удзел бясплатны. Вынік будзе занесены ў кнігу рэкордаў краін СНД і Балтыі "Дзіва", — дадалі ў аргкамітэце.

Таксама ў праграме незвычайных спаборніцтваў зніжкі для пакупнікоў, кірмаш рамеснікаў, выступленне артыстаў, конкурсы для дзяцей і дарослых, падарункі ўдзельнікам і іншае.

Дзе: вуліца Маякоўскага, 184.

Калі: 4 лістапада.

Кошт: уваход вольны.

Стужка навiн
0