У чацвер, 2 лістапада, у Палацы спорту ў Мінску стартуе чэмпіянат Еўропы па дыска і дыска-фрыстайле. На працягу трох дзён за ўзнагароды будуць змагацца больш за тысячу спартоўцаў з 16 краін свету, Беларусь прадставяць 86 танцораў.
Судзіць чэмпіянат будуць віцэ-прэзідэнт міжнароднай арганізацыяй IDO (International Dance Organization) Эдыліа Пагана (Італія) і генеральны сакратар IDO Кірстен Дан Эсэн (Данія).
Адначасова з ЧЕ па дыска і дыска-фрыстайле пройдзе рэйтынгавае мерапрыемства IDO European Dance Contest. У рамках мерапрыемства адбудуцца спаборніцтвы па хіп-хопу, джазу, мадэрну, вулічнаму і танцавальнаму шоу.
Дыска і дыска-фрыстайл — спартовы кірунак, які ўключае ў сябе вельмі складаныя гімнастычныя і танцавальныя элементы, акрабатычныя трукі ў выкананні аднаго танцора або каманды з 24 чалавек.