"Па пяцьсот": у Мінску ўзнагародзілі пераможцаў "Восеньскага салона"

© Sputnik / Станислав АндросикМіжнароднае журы "Восеньскага салона"
Міжнароднае журы Восеньскага салона - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможцы "Восеньскага салона" атрымалі грашовыя прызы ў памеры 12 тысяч беларускіх рублёў і магчымасць прыняць удзел у салоне ў наступным годзе па-за конкурсам.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. У Мінску ў Палацы мастацтва грашовымі прэміямі ўзнагародзілі пераможцаў "Восеньскага салона", паведамляе Sputnik.

Восеньскі салон прадставіць экспазіцыю коштам амаль $1 млн - Sputnik Беларусь
Відэа
"Восеньскі салон" прадставіць экспазіцыю коштам амаль $1 млн

Старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка распавёў, што ў гэтым годзе вырашылі ўсім "даць па пяцьсот". Кожны пераможца атрымае гадавое ўтрыманне, каб яны цэлы год не думалі пра тое, што есці, а думалі пра тое, як ствараць.

"Сышліся на "па пяцьсот" і заснавалі тры грашовых прыза ў памеры шасці тысяч долараў ці 12 тысяч беларускіх рублёў. Раз краіна сказала, што "па пяцьсот" у месяц — гэта шчасце, прабачце, мы не можам супярэчыць краіне", — аджартаваўся Віктар Бабарыка.

Паводле яго слоў, усім вельмі цікава, што атрымаецца ў рамках вызваленай свядомасці мастака ад разважанняў аб хлебе надзённым.

© Sputnik / Станислав АндросикПераможцы "Восеньскага салона" Сяргей Ашуха, Наталля Кірылка, Аляксандр Веледзімовіч і кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка (злева)
Победители Осеннего салона Сергей Ашуха, Наталья Кирилко, Александр Веледимович и глава Белгазпромбанка Виктор Бабарико (слева) - Sputnik Беларусь
Пераможцы "Восеньскага салона" Сяргей Ашуха, Наталля Кірылка, Аляксандр Веледзімовіч і кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка (злева)

Грашовыя прызы ў памеры 12 тысяч беларускіх рублёў кожнаму заваявалі Сяргей Ашуха, Наталля Шымановіч, Наталля Кірылка і Аляксандр Веледзімовіч.

Прыз глядацкіх сімпатый трэці год запар дастаўся Алесі Скарабагатай. Яна таксама стала ўладальніцай грашовай прэміі, як і мастакі-пераможцы.

© Sputnik / Станислав АндросикУладальніца прыза глядацкіх сімпатый Алеся Скарабагатая і Віктар Бабарыка
Обладательница приза зрительских симпатий Алеся Скоробогатая и Виктор Бабарико - Sputnik Беларусь
Уладальніца прыза глядацкіх сімпатый Алеся Скарабагатая і Віктар Бабарыка

Куратар карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка" Аляксандр Зіменка асабліва адзначыў, як узралса цікавасць да экспазіцыі "Восеньскага салона" ў гэтым годзе. Выставу наведала звыш 10 тысяч аматараў мастацтва, на дадзены момант ужо прададзена 56 работ.

Мастачка Алеся Скарабагатая - Sputnik Беларусь
Мастачка: а васьмінога я ўбачыла ў краме

Спецыяльна для Sputnik намеснік куратара праекта Алена Набароўская распавяла, пачым гандлюецца сучаснае беларускае мастацтва. Самай дарагой працай апынулася карціна Алеся Багданава. Пакупніку карціна "Зубр" абышлася ў 6440 беларускіх рублёў. Самымі даступнымі па цане апынуліся працы рэзідэнтаў галерэі "КХ" Косці Буліча і Міці Ладошкіна. Кожная з іх работ каштавала па 200 беларускіх рублёў.

Алена Набароўская адзначыла, што дакладную суму агульных продажаў назваць складана, бо яны ішлі ў фармаце таргоў з прымяненнем скідак. На дадзены момант таргі перавысілі ў сукупнасці 22 тысячы беларускіх рублёў.

У склад аўтарытэтнага міжнароднага журы, якое і вызначыла пераможцаў у гэтым годзе ўвайшлі: Давіле Томкутэ (Літва), Гаспар Манос (Італія), Яра Варга (Славакія), Канстанцін Дарашэнка (Украіна) і Антон Успенскі (Расія).

Стужка навiн
0