Радыё

Бандарчук: кіно, як і гісторыю, ствараюць вялікія асобы

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкФёдар Бандарчук
Фёдар Бандарчук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сучасным свеце недастаткова зняць добрую карціну, трэба, каб пра яе даведаліся гледачы, а інструментаў для гэтага цяпер вялікае мноства, перакананы вядомы рэжысёр, акцёр і прадзюсар Фёдар Бандарчук.
Бондарчук: кино, как и историю, делают великие личности

Гісторыю заўсёды робяць асобы, а не каманды. Гэтак жа і кіно, хоць гэта і калектыўны працэс, але рэжысёра і прадзюсара ніхто не адмяняў, адзначыў вядомы расійскі рэжысёр, акцёр і прадзюсар Фёдар Бандарчук у размове на радыё Sputnik Малдова.

"Добра было б, каб прадзюсар падзяляў усю паўнату адказнасці ад пачатку стварэння сцэнарыя да выхаду карціны на экран. Асобы рухаюць гісторыю, так і кіно. Як творчыя асобы — сцэнарысты, рэжысёры, аператары, так і прадстаўнікі высокатэхналагічных сфер дзейнасці ў кіно, якіх зараз вялікае мноства", — сказаў Бандарчук.

Рэжысёр прывёў у прыклад папулярныя сёння ў розных краінах новыя тэхналогіі глядзення і новыя фарматы, а таксама самі экраны, якія авалодваюць розумамі і фантазіяй мастакоў. Акрамя таго, вертыкальны кінематограф, які прыходзіць да гледачоў праз сетку, паступова заваёўвае свае пазіцыі.

Лістапад, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Лістапад" пакажа 13 карцін з лонг-ліста Оскара

"Я нават не кажу пра маркетынг. У сённяшнім свеце недастаткова зняць карціну. Трэба, каб пра яе даведаліся гледачы, а для гэтага інструментаў цяпер вялікае мноства, і яны нараджаюцца кожны дзень", — адзначыў Бандарчук.

Тым часам 3 лістапада ў беларускай сталіцы стартуе XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад". Конкурсную праграму кінафестывалю адкрые адна з самых чаканых карцін года — "Арытмія" Барыса Хлебнікава. Прэм'ерны паказ фільма адбудзецца падчас цырымоніі адкрыцця кінафестывалю вечарам 3 лістапада ў кінатэатры "Масква". У гэтым годзе фестываль пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць" будзе доўжыцца да 10 лістапада.

Фрагмент гутаркі з вядомым расійскім рэжысёрам, акцёрам і прадзюсарам Фёдарам Бандарчуком слухайце ў аўдыёзапісу Sputnik Беларусь.   

Стужка навiн
0