Фестываль Global Top DJs адбудзецца 17 лістапада на "Чыжоўка-Арэне", дзе прыхільнікі электроннай музыкі змогуць "адарвацца" пад кампазіцыі топавых ды-джэяў з сусветным імем па версіі рэйтынгу DJ Mag Top 100. Сярод імёнаў: Don Diablo, ATB, Sander Van, Doorn, Swanky Tunes і dj Арцём Arston, які распавёў радыё Sputnik Беларусь пра свой шлях да вядомасці, тэхнічныя прыярытэты і будучую падзею на "Чыжоўка-Арэне".
"Сучасны ды-джэй адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў тым, што ён, як правіла, музыкант. Электронная танцавальная музыка — гэта асобны від мастацтва, які закліканы здзіўляць вялікія масы народа і аб'ядноўваць іх сваёй творчасцю. Галоўным "будаўнічым матэрыялам" маёй музыкі з'яўляюцца кароткія, простыя кавалкі мелодый, якія я аб'ядноўваю ў суцэльныя кампазіцыі, дамалёўваючы гэта рознымі электроннымі інструментамі", — распавядае Arston.
Гутарку з музыкам, прадзюсарам, вядомым ды-джэем Арцёмам Arston слухайце на радыё Sputnik Беларусь.