Паэтычны форум сярод студэнтаў універсітэтаў пройдзе ў БДУ

© PixabayМікрафон на сцэне, архіўнае фота
Мікрафон на сцэне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У фінале выступяць 14 аўтараў і 12 чытальнікаў з розных універсітэтаў. Студэнты прадставяць творы ўласнага сачынення, а таксама беларускіх і замежных аўтараў.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Міжуніверсітэцкі паэтычны форум стартуе 9 лістапада ў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску - Sputnik Беларусь
Пашумелі гучна: у Мінску прайшоў першы паэтычны батл

У рамках форуму адбудуцца конкурс чытальнікаў, а таксама майстар-класы па вершаскладанні. Сваім творчым вопытам з удзельнікамі падзеліцца беларускі паэт, літаратуразнаўца Віктар Жыбуль. Урокі па акцёрскім майстэрстве правядзе актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра Вольга Сізава. Таксама адбудзецца творчая сустрэча з беларускай спявачкай Палінай Рэспублікай.

"У адборачным этапе паэтычнага конкурсу прынялі ўдзел 98 студэнтаў з дзесяці беларускіх ВНУ: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Танка, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта", — адзначылі ў Белдзяржуніверсітэце.

У фінале выступяць 14 аўтараў і 12 чытальнікаў з розных універсітэтаў. Студэнты прадставяць творы ўласнага сачынення, а таксама беларускіх і замежных аўтараў.

"Завершыцца форум 10 лістапада ўзнагароджаннем пераможцаў і канцэртнай праграмай", — рэзюмавалі ў БДУ.

Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю літаратурнай дзейнасці ў сталічных універсітэтах, а таксама павышэнне паэтычнага майстэрства моладзі і выяўленне лепшых аўтараў і чытальнікаў.

З праграмай форуму можна азнаёміцца ў афіцыйнай суполцы.

Стужка навiн
0