Радыё

Бутар аб новым фільме: задумалі і тут жа знялі, пужацца было некалі

© Sputnik / Александр КривошеевРэжысёр і прадзюсар Аляксандра Бутар
Рэжысёр і прадзюсар Аляксандра Бутар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэжысёр і прадзюсар Аляксандра Бутар распавяла радыё Sputnik Беларусь, чаму сваю трэцюю па ліку кінакарціну вырашыла здымаць самастойна і калі гледачам чакаць прэм'еру.
Бутор о новом фильме: задумали и тут же сняли, пугаться было некогда

Аляксандра Бутар нядаўна скончыла здымаць свой трэці па ліку фільм, які называецца "У асабістую прастору ўваход забаронены". Нягледзячы на вопыт супрацоўніцтва з кінастудыяй "Беларусьфільм", новую працу Аляксандра вырашыла рэалізоўваць, цалкам паклаўшыся на ўласныя сілы. Акрамя рэжысуры і сцэнарыя прыйшлося заняцца яшчэ і прадзюсаваннем.

Рэжысёр Аляксандра Бутар - Sputnik Беларусь
Радыё
Бутар пра кінаўзнагароду ў Х'юстане: думала, паглядзяць, і добра

"Мне не было калі спалохацца. Я так хутка яго зрабіла, так хутка мы яго задумалі, напісалі за месяц, і тут жа знялі. І вось ён зараз на колеракарэкцыі і тут жа выходзіць у пракат. Таму ў мяне і часу не было сесці і падумаць: "Ой, як страшна!". Тут справа ў вопыце, у тым, як ты ўмееш усё арганізаваць. Думаю, пачатковец не справіўся б", — сказала Бутор.

Сцэнар фільма быў напісаны за месяц, здымкі праходзілі ў жніўні і занялі дзесяць здымачных дзён. Падобныя хуткасці паступова становяцца нормай для беларускага незалежнага кіно. У аснове фільма — рамантычная гісторыя маладога праграміста, які апынуўся ў сельскай глушы, і юнай вясковай дзяўчыны.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі маладыя беларускія акцёры Эрык Абрамовіч і Любоў Клок. Таксама ў фільме здымаліся і выхаванцы творчай майстэрні "Тэрыторыя кіно", якой кіруе Аляксандра Бутар. Вядомыя акцёры Сяргей Жбанкоў і Ганна Палупанава таксама занятыя ў фільме, але на другарадных ролях. Прэм'ера фільма адбудзецца ў лютым наступнага года.

Гутарку з рэжысёрам, кіраўніком творчай майстэрні "Тэрыторыя кіно" Аляксандрай Бутар пра здымкі і хуткую прэм'еру новага фільма слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0