Па дыяметры праекцыйнага купала (37 метраў) планетарый пераўзыходзіць японскі ў горадзе Нагоя. Раней ён лічыўся самым вялікім у свеце быў унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Пасля рэстаўрацыі плошча ўсяго комплексу складае чатыры тысячы квадратных метраў. Гэта дазволіла аб'яднаць зорную залу, музей з касмічнымі экспанатамі, інтэрактыўныя залы з віртуальнай рэальнасцю, адукацыйныя класы і абсерваторыю.
У першы дзень працы гасцей планетарыя сустракаў робат, з якім усе ахвотна размаўлялі і рабілі фотаздымкі.