Журы назвала лепшыя фільмы для дзяцей на "Лістападзе"

© Photo : "Лiстапад"Узнагарода "За лепшую дзіцячую ролю" на фестывалі "Лістапад" у Мінску
Узнагарода За лепшую дзіцячую ролю на фестывалі Лістапад у Мінску - Sputnik Беларусь
Галоўны прыз атрымала французская карціна "Падарожжа Фані", а лепшым акцёрам назвалі іранца Сареха Нура Мусаві.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Журы міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" назвала лепшыя фільмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі і лепшых акцёраў — сярод дзяцей і дарослых, паведамляе Sputnik. 

Прыз "Залаты "Лістападзік" за лепшы фільм" атрымала карціна "Падарожжа Фані" французскага рэжысёра Лолы Дуаён. Карціна распавядае пра дванаццацігадовую Фані — дачку габрэйскай жанчыны, якая з малодшымі сёстрамі спрабуе знайсці прытулак у акупаванай немцамі Францыі. Сёстры накіроўваюцца да мяжы са Швейцарыяй.

Нягледзячы на няпростыя гістарычныя падзеі, якія служаць фонам для "падарожжа", фільм цёпла прынялі дзеці. Гэта пацвярджае тэзіс, выказаны журы перш: няма асобных тэм для дзяцей і дарослых. Дзіцячае кіно можа сабе дазволіць размаўляць з аўдыторыяй на любыя тэмы, галоўнае — правільна падабраць кінематаграфічную мову.

Пад гукі песень і разбітай талеркі: як стартаваў Лістапад - Sputnik Беларусь
Відэа
Пад гукі песень і разбітай талеркі: як стартаваў "Лістапад"

Прыз "За лепшую дзіцячую ролю" атрымаў Сарех Нур Мусаві, які сыграў у фільме "Подых жыцця" іранскага рэжысёра Наргес Абіар. Фільм распавядае пра Бахар, чыё дзяцінства праходзіць у перыяд паміж вайной і рэвалюцыяй. Шукаючы для сябе спосаб абстрагавацца ад рэальнасці, Бахар паглыбляецца ў кнігі і там знаходзіць аддуху і радасць. Рэжысёр карціны атрымаў спецыяльны прыз журы кінафестывалю "За лепшую рэжысуру".

Асобны прыз уручылі за працу дарослага акцёра ў дзіцячым фільме, яго атрымаў Эктар Гарсія за ўдзел у карціне "Крокі героя" калумбійскага рэжысёра Энры Рынкан. Карціна апісвае жыццё дзіцяці пасля вайны ў Калумбіі.

А прыз глядацкіх сімпатый "За лепшы фільм для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі" дастаўся фільму "Цім Талер, або Прададзены смех" нямецкага рэжысёра Андрэаса Дрезена, квіткі на які былі распрададзеныя яшчэ да старту фестывалю.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі