МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Па дадзеных геолагаў, дэфармацыя — зрух грунту — прыкметная амаль на ўсіх баках горы, паведамляе прэс-цэнтр Геалагічнай службы Літвы.
"Значны апоўзень утварыўся ў суботу на ўсходнім схіле гары, які знёс і частку каменнай дарожкі. Гэты факт дазваляе меркаваць, што гара моцна размокла ад экстрэмальных ліўняў", — гаворыцца ў паведамленні.
Самым важным, на думку геолагаў, у цяперашні час павінна стаць уладкаванне ізаляцыі на верхняй пляцоўцы гары, а таксама дрэнажу і поўнага збору ападкаў.
Ад апоўзняў з пачатку 2016 года да гэтага часу пацярпелі амаль усе схілы гары.
Па словах геолагаў, працэсы дэфармацыі выраўноўваюць і руйнуюць як штучны, так і ўжо натуральны грунт на гары, а падземныя воды, да крытычнай ступені намачыўшы грунт гары, вымываюць дробныя пяшчаныя часціцы. Далей на гары дэфармацыя толькі павялічваецца.
"Па наяўных на схілах прыкметах можна чакаць і новых апоўзняў на яшчэ не знявечаных месцах", — адзначаюць спецыялісты.
Вежа Гедыміна і Верхні замак пакуль стабільныя. За аднаўленчыя работы на гары адказвае Нацыянальны музей.
Спецыялісты Геалагічнай службы пастаянна назіраюць за гарой Гедыміна — праводзяць непасрэдныя візуальныя назіранні і вымераюць памер дэфармацыі, акрамя таго, сочаць за паказчыкамі датчыкаў, якія дыстанцыйна перадаюць інфармацыю аб дэфармацыі.