Мастацкі фільм пра Скарыну пакажуць у эфіры беларускага тэлебачання

© Sputnik / Виктор ТолочкоПомнік Скарыне ля Нацянальнай бібліятэкі Беларусі
Помнік Скарыне ля Нацянальнай бібліятэкі Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фільм распавядае не толькі аб культавай яркай асобе, але і пра Скарыну як чалавека – блізкага і зразумелага.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Тэлеканал "Сталічнае тэлебачанне" прадставіць кароткаметражны мастацкі фільм "Скарына", тэлепрэм'ера фільма адбудзецца 10 лістапада ў 20:15 на тэлеканале СТБ, а закрыты паказ — 9 лістапада ў кінатэатры "Беларусь" у 16:30.

Аўтар сцэнарыя Наталля Голубева, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны, рэжысёр — Аляксей Раковіч.

Прадзюсар і сцэнарыст Андрэй Курэйчык - Sputnik Беларусь
Курэйчык гатовы здымаць фільм пра Францыска Скарыну

Гледачу фільма "Скарына" прапануецца пражыць адзін дзень Францыска Скарыны, напоўнены драматызмам, успамінамі пра юнацтва, з пераацэнкай таго, што было зроблена для асветніцтва, далучэння простага народа да вялікіх каштоўнасцяў, каб зрабіць іх блізкімі і зразумелымі людзям.

Гэты фільм таксама і пра вялікае каханне, пакуты і нянавісць, аб тым, што, нягледзячы на ўсе жыццёвыя перыпетыі, Скарына так многае хацеў сказаць люду паспалітаму, чалавецтву. Выяўленыя новыя сведчанні даюць падставу меркаваць, што яму гэта ўдалося ўжо тады, калі ён стаў каралеўскім садоўнікам.

Фільм распавядае не толькі аб культавай яркай асобе, але і пра Скарыну як чалавека — блізкага і зразумелага.

У фільме задзейнічаны вядомыя беларускія акцёры — Ігар Дзянісаў, Святлана Зелянкоўская, Ілля Ясінскі і іншыя. Ролю Францыска Скарыны выканаў вядомы беларускі акцёр Аляксандр Абрамовіч.

У 2017 годзе, які праходзіць у Беларусі пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, многімі аўтарамі ў рэспубліцы і за яе межамі было створана нямала цікавых твораў, звязаных з жыццём і дзейнасцю вялікага асветніка Францыска Скарыны.

Стужка навiн
0