Планы на выхадныя: кава, музыка, кіно і нямецкія імпрэсіяністы

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мы прыдумалі для вас планы на выхадныя, дзеля якіх прыйдзецца выбрацца з дому і не выдумляць адгаворак.

Нейкія з падзей можна наведаць і пасля выхадных, але дзеля некаторых прыйдзецца выбрацца з дому менавіта цяпер.

"Эрнст Барлах — Кетэ Кольвіц" — выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі

Нацыянальны мастацкі музей - Sputnik Беларусь
У Мінску пакажуць творы вялікіх нямецкіх мастакоў ХХ стагоддзя

Упершыню ў Беларусі выстаўляюць больш за дзвесце работ знакамітых нямецкіх імпрэсіяністаў ад скульптуры і графікі. У Мінск мастацкія работы прыехалі з Гамбурга. У іх можна знайсці асноўныя этапы творчага шляху абодвух мастакоў — з 1890 па 1945 гады. Крытыкі сцвярджаюць, што абодва імпрэсіяніста насуперак усяму заўсёды выступалі ў абарону чалавека, чалавек стаў лейтматывам творчасці абодвух мастакоў. Людскія клопаты і хваляванні, надзеі і мары — у скульптурах на выставе захавана столькі чалавечых пачуццяў у розныя перыяды жыцця, што сыдзеце вы адтуль не толькі інтэлектуальна, але і, напэўна, эмацыйна напоўненымі.

Mujuice ў бары на Кастрычніцкай

Прыхільнікі электроннай музыкі і тэхна збіраюцца ў гэтыя выхадныя слухаць Mujuice.

Праўда, спяваць ён не будзе, затое згуляе шмат сэтаў. Прыходзіць прапануюць да 23 гадзін. Расійскі выканаўца электроннай музыкі ўжо бываў у Мінску. Многія любяць яго менавіта за песні, сам музыка казаў, што вырас на англамоўнай музыцы. Але ў яго ёсць нямала трэкаў з беларускай мовай, Муджус прызнаваўся, што яму хацелася б, каб у рускамоўнай аўдыторыі былі песні, якія хочацца цытаваць.

Дзе: вул. Кастрычніцкая, 16.

Выпі кавы і дапамажы кату

Калі больш чым на каву вы ў гэтыя выхадныя не гатовыя, то ў кавярні Surf Coffee ладзяць дабрачынную акцыю. Заробленыя ад продажу некалькіх відаў напояў грошы перадаюць у прытулак для жывёл.

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкАтрыманыя ад продажу кавы грошы перададуць у прытулак для жывёл
Кошка породы невская маскарадная - Sputnik Беларусь
Атрыманыя ад продажу кавы грошы перададуць у прытулак для жывёл

А тым, хто адважыўся выбрацца з дому дзеля гарачага напою, прапануюць застацца і паслухаць музыку — тут зладзяць невялікі канцэрт. Акцыя праходзіць з 13 да 22 гадзін.

Дзе: вул. Кірава, 11.

"Арытмія" ў шырокім пракаце

Зала для гледачоў кінатэатра Цэнтральны - Sputnik Беларусь
Пра каханне і вайну: што глядзець на кінафестывалі "Лістапад"

Падчас кінафестывалю "Лістапад" квіткоў на расійскую карціну рэжысёра Барыса Хлебнікава хапіла не ўсім. У гэтыя выхадныя пачнецца нядоўгая пракатная гісторыя фільма, паглядзець "Арытмію" у кіно можна будзе да серады. Калі вам хочацца добрага рускага кіно, і асабліва — пра каханне, але вы не згодныя на танныя меладрамы, ідзіце на "Арытмію". Гісторыя пра лекара хуткай дапамогі, які спрабуе выратаваць сваіх пацыентаў і шукае магчымасці выратаваць яшчэ і ўласны шлюб, нават скептыкам можа паскорыць пульс.

"Забойства ва "Усходнім экспрэсе": спалохацца і купіць папкорн

Фільмы кінафестывалю "Лістапад" да папкорну не схілялі, іншая справа — дэтэктыў "Забойства ва "Усходнім экспрэсе" з Джоні Дэпам ў адной з роляў. Карціна распавядае пра трынаццаць выпадковых пасажыраў цягніка, нехта з іх звязаны з забойствам, і задача дэтэктыва — высветліць імя злачынца. Фільм абяцае быць прыгожым і займальным, так што выбірайцеся ў кіно.

Стужка навiн
0