МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№87 у рэйтынгу WTA) пацярпела паражэнне ў першым фінальным паядынку Кубка Федэрацыі супраць амерыканкі Како Вандэвеге (10), паведамляе карэспандэнт Sputnik.
У суботу, 11 лістапада, на корце "Чыжоўка-Арэны" ў Мінску стартаваў фінал Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і ЗША. У першым матчы сустрэліся Аляксандра Сасновіч і Како Вандэвеге. Паядынак завяршыўся з лікам 6:4, 6:4. Суперніцы правялі на корце больш за 1,5 гадзіны. Дарэчы, паядынак у Мінску стаў першай асабістай сустрэчай тэнісістак.
У наступным суботнім матчы на корт выйдуць Арына Сабаленка (78) і Слоан Стывенс (13).
Заўтра, 12 лістапада, барацьба за галоўны трафей Кубка Федэрацыі працягнецца: адбудуцца два адзіночныя паядынкі і адзін парны. Спачатку Сабаленка пазмагаецца супраць Вандэвеге, затым Сасновіч — супраць Стывенс. Пасля іх парная сустрэча, у якой Вера Лапко і Лідзія Марозава згуляюць з Элісан Рыске і Шэлбі Роджэрс.
Для зборнай Беларусі гэты фінал першы ў гісторыі, каманда ЗША 17 разоў станавілася пераможцам Кубка Федэрацыі.