Відэа

Відэафакт: як стартаваў фінал Кубка Федэрацыі ў Мінску

Падпісацца
Глядзіце на відэа Sputnik, як у першы дзень фіналу Кубка Федэрацыі, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, ля "Чыжоўка-Арэны" збіраліся заўзятары.

Перад фінальнымі паядынкамі Кубка Федэрацыі гледачы знаходзіліся ў выдатным настроі, і ў цэлым панавала святочная атмасфера. 

11 лістапада, на корце "Чыжоўка-Арэны" жаночая зборная Беларусі ўпершыню прымала ўдзел у фінале Кубка Федэрацыі па тэнісе. За галоўны трафей беларускі змагаюцца з амерыканскімі тэнісісткамі, якія, дарэчы, ужо 17 разоў выйгравалі турнір.

Аляксандра Сасновіч ў матчы супраць Како Вандэвеге - Sputnik Беларусь
Кубак Федэрацыі: Сасновіч прайграла першы фінальны матч

У першы гульнявы дзень на корт выйшлі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка. На жаль, беларуска Сасновіч саступіла ў матчы Како Вандэвеге, а вось Сабаленка атрымала ўпэўненую перамогу, завяршыўшы паядынак з лікам 6:3, 3:6, 6:4.

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні гульняў пажадаў суайчынніцам поспехаў і выказаў упэўненасць у прафесійных здольнасцях спартсменак. 

Стужка навiн
0