"Стары Ольса" прэзентуюць новы альбом 19 лістапада

© Sputnik / Юлія ХвошчВыступленне "Стары Ольса" на фестывалі "Наш Грунвальд-2015"
Выступленне Стары Ольса на фестывалі Наш Грунвальд-2015 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гурт ужо прэзентаваў новы альбом у ЗША ў межах вялікага тура ў верасні і кастрычніку.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Беларускі гурт "Стары Ольса" прэзентуе свой новы альбом для мінскай публікі 19 лістапада ў Палацы прафсаюзаў.

Альбом цалкам адпавядае тэматыцы застолляў — ён напоўнены жартоўнымі песнямі, канешне, песнямі пра піва, рыцарскімі і рэлігіёзнымі.

Альбом "Вада, хмель і солад" — спроба аднавіць дух старажытнага застолля, паказаць, як бавілі час нашыя продкі, што спявалі за святочным сталом. Але, разам з тым, у альбоме і сур'ёзныя песні на гістарычную тэматыку, і балады. 

Выступленне гурта Стары Ольса на Дударскім фэсце-2017 - Sputnik Беларусь
"Стары Ольса" едуць у тур па ЗША з прэзентацыяй новага альбому

"Застолле — гэта мастацтва. Нашы продкі былі вельмі здатныя да застолляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад — тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і ўсімі любімага напою — піва, якое аб'ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты", — распавялі музыкі пра новы альбом.

"Вада, хмель і солад" — не проста новы альбом, гэта грунтоўная праца гурта на працягу апошніх некалькіх гадоў. Воляй лёсу, сустрэч і знаходак збіраўся матэрыял для гэтага альбома, апрацоўваўся, крышталізаваўся на канцэртах. І, нарэшце, запісаны ў студыі", — дадалі музыкі.

Гурт сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" вярнуўся з працяглага тура па Амерыцы. 19 лістапада калектыў выступіць у Мінску і прэзентуе новы альбом.

Нагадаем, што "Стары Ольса" — адзіны беларускі гурт, які атрымаў кантракт на серыю тураў па ЗША. Музыкі правядуць у Беларусі зусім няшмат часу і хутка зноў з'едуць на гастролі.

Стужка навiн
0