У Мінску пройдзе капялюшны вернісаж

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкВыстава капялюшыкаў, архіўнае фота
Выстава капялюшыкаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наведвальнікам экспазіцыі прапаноўваюць паўдзельнічаць у конкурсе на лепшае #селфішляпныйвернісаж# і атрымаць прыз.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Штогадовая выстава жаночых капялюшыкаў і аксесуараў дызайнераў з Беларусі і блізкага замежжа адкрыецца 15 лістапада ў Мінску, паведамілі Sputnik у Музеі гісторыі беларускага кіно.

Мастацтвазнаўца, тэатральны мастак, гісторык моды і галоўны модны суддзя Аляксандр Васільеў - Sputnik Беларусь
Аляксандр Васільеў распавёў аб сваіх беларускіх каранях

На выставе прадстаўлены работы каля 30 удзельніц. Прычым не толькі майстроў капялюшнай справы. Больш разнастайнай экспазіцыю робяць карціны, лялькі і аксэсуары ў выглядзе жаночых упрыгожванняў, пальчатак і сумачак, вырабленыя ўручную.

"Дызайнер адзення з Брэста Таня Тур дэманструе некалькі "лукаў" са сваёй калекцыі, дапоўненых галаўнымі ўборамі і брошкамі. Гэты аўтар адрозніваецца сваім поглядам на моду, у яе уборах шмат дэталяў, выкананых уручную", — дадалі ў музеі.

Наведвальнікам экспазіцыі прапаноўваюць паўдзельнічаць у конкурсе на лепшае #селфішляпныйвернісаж# і атрымаць прыз. Сваю інфармацыю ўдзельнікі могуць размясціць на прасторах інтэрнэта, не забываючыся на адмысловы хаштэг.

"Масквічка Наталля Барысава, шматгадовы прызёр міжнароднага фестывалю ў горадзе Кассад (Францыі) і афіцыйны прадстаўнік гэтага фестывалю ў Маскве, паказвае калекцыю вінтажных капялюшыкаў, а таксама сустрэнецца з прыхільнікамі гэтага цудоўнага аксэсуара 18 лістапада ў 14 гадзін непасрэдна ў выставачнай зале", — распавялі арганізатары.

Абвяшчэнне пераможцаў конкурсаў адбудзецца 2 снежня ў 15 гадзін.

Стужка навiн
0