МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Зборная Аўстраліі па футболе выступіць на Чэмпіянаце свету ў Расіі, які адбудзецца ў 2018 годзе, паведамляе Sputnik.
У сераду аўстралійцы ў Сіднэі правялі зваротны стыкавы матч за права паехаць у Расію на ЧС-2018 супраць зборнай Гандураса. Сустрэча завяршылася з лікам 3:1. У гаспадароў двойчы вызначыўся Майкл Ядзінак — ён забіў абодва галы ў пенальці (72-я і 85-я хвіліны). Аўтаголам на 54-й хвіліне адзначыўся Анры Фігероа. На апошняй хвіліне кампенсаванага часу матчу нападаючы зборнай Гандураса Альберт Эліс забіў гол прэстыжу.
У першай гульні ў горадзе Сан-Пэдра-Сула 10 лістапада была зафіксавана нічыя — 0:0.
Раней у гэты ж дзень датчане перайгралі Паўночную Ірландыю і забяспечылі сабе пуцёўку на мундыяль. Акрамя Даніі і Аўстраліі на сусветным першынстве выступяць каманды Расіі (краіна-гаспадыня), Бельгіі, Германіі, Англіі, Іспаніі, Польшчы, Ісландыі, Сербіі, Францыі, Партугаліі, Швейцарыі, Швецыі, Харватыі, Бразіліі, Уругвая, Калумбіі, Аргенціны, Мексікі, Коста-Рыкі, Панамы, Ірана, Японіі, Паўднёвай Карэі, Саудаўскай Аравіі, Нігерыі, Егіпта, Марока, Туніса і Сенегала.
Апошні ўдзельнік сусветнага футбольнага першынства вызначыцца заўтра, 16 лістапада, у супрацьстаянні зборных Перу і Новай Зеландыі. Першая гульня завяршылася ўнічыю 0:0.
Лёсаванне фінальнай стадыі турніру адбудзецца 1 снежня ў Маскве.
Чэмпіянат свету пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года на 12 стадыёнах ў 11 гарадах Расіі.