МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Весці ўпадабаную шматлікімі гледачамі тэлеперадачу "Ревизорро" зараз будзе папулярная расійская актрыса Настасся Самбурская, пра гэта паведаміў генеральны дырэктар канала "Пятнiца" Мікалай Картозія ў сваім Instagram.
"Новы "Ревизорро" знойдзены! Гэта — Настасся Самбурская. Вось ужо год яна працуе на "Пятніцы" ў праграме "Генеральная ўборка". У мяне быў час добра пазнаць яе, прыгледзецца да яе. І ведаеце што — у ёй я ўбачыў тую самую якасць, якая так неабходна нашаму праекту "Ревизорро": нецярпімасць да любых праяваў несправядлівасці і жаданне аднавіць чалавечую правату", — напісаў Картозія.
Ён таксама выказаў меркаванне, што Самбурская стане сумленным і прынцыповым вядучым, а дзевяць мільёнаў яе падпісчыкаў у Instagram яе ў гэтым падтрымаюць.
Сама Настасся пацвердзіла навіну аб прызначэнні вядучай "Ревизорро" на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.
"Так, пацвярджаем. Гендырэктар "Пятніцы" Мікалай Картозія запрасіў мяне стаць новым "Ревизорро". Больш пакуль ніякіх каментароў. Давайце дачакаемся першага эфіру — тады і будуць усе падрабязнасці", — паведаміла зорка.
Раней стала вядома, што Настасся Самбурская выйшла замуж за выхадца з Беларусі — 24-гадовага акцёра Маскоўскага тэатра імя Пушкіна Кірыла Дыцэвіча.