https://bel.sputnik.by/20171116/zhouta-blaktiny-gerb-i-scyag-magileuskaga-raena-zacverdzhany-1031985360.html
Жоўта-блактіны герб і сцяг Магілёўскага раёна зацверджаны
Жоўта-блактіны герб і сцяг Магілёўскага раёна зацверджаны
Sputnik Беларусь
Малюнак сярэднявечнага ваяра адлюстроўвае геральдычны сімвал Магілёва - цэнтра раёна, які адносіцца да ХVII стагоддзя, тым самым візуальна аб'ядноўваючы... 16.11.2017, Sputnik Беларусь
2017-11-16T15:03+0300
2017-11-16T15:03+0300
2017-11-16T15:28+0300
спадчына
у беларусі
навіны
галоўнае
культура
беларусь
магілёў
герб
флаг
геральдика
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102606/40/1026064036_0:246:4928:3033_1920x0_80_0_0_eeeb7815769fc2de3f47dc104187fe99.jpg
МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Праекты герба і сцяга Магілёўскага раёна зацверджаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Распрацоўка геральдычных сімвалаў ажыццяўлялася з улікам гісторыка-культурных асаблівасцяў Прыдняпроўскага краю, законаў і правілаў геральдыкі, паведамілі Sputnik прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.Аўтарамі праектаў з'яўляюцца Марына Ялінская і мастак Віктар Ляхор.Герб Магілёўскага раёна ўяўляе сабой скандынаўскі шчыт, скошаны хвалістай двайной перавязю злева, верхняя срэбраная частка якой складае 1/3 блакітнай ніжняй. У правым блакітным полі — фігура срэбнага рыцара, намаляванага з мячом таго ж металу ў паднятай руцэ."Малюнак сярэднявечнага ваяра ў даспехах адлюстроўвае геральдычны сімвал горада Магілёва — цэнтра раёна, які адносіцца да ХVII стагоддзя, тым самым візуальна аб'ядноўваючы гарадскі і раённы гербы", — патлумачылі ў аблвыканкаме.Праекты герба і сцяга Магілёўскага раёна, распрацаваныя Марынай Ялінская і мастаком Віктарам Ляхарам
У левым залатым полі размешчаны тры кветкі лёну блакітнага колеру з залатой сэрцавінай. Умоўны малюнак лёну — сімвал адной з культур, якія традыцыйна вырошчваюцца ў раёне, алегорыя карпатлівай працы, цярпення, творчасці і шматвяковай запатрабаванасці ў жыцці беларусаў."Двайная перавязь злева адлюстроўвае водную стыхію Магілёўскага раёна. Шырокая частка блакітнага колеру сімвалізуе раку Днепр, а срэбная частка перавязі перадае чыстую ваду помніка прыроды рэспубліканскага значэння — Палыковіцкай крыніцы", — дадалі ў прэс-службе.Сцяг Магілёўскага раёна спраектаваны на аснове герба з выкарыстаннем яго гербавага сюжэту, кветак і металаў.Таксама былі зацверджаны праекты Палажэнняў аб гербе і сцягу, прадстаўлена спадарожная атрыбутыка: вымпел, харугва, нагрудны знак "За ўклад у развіццё Магілеўскага раёну"."Прынята рашэнне накіраваць праекты геральдычных знакаў у Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на прадмет адпаведнасці ўстаноўленым патрабаванням заканадаўства і для правядзення абавязковай геральдычнай экспертызы", — рэзюмаявалі ў Магілёўскім аблвыканкаме.Магілёўскі раён як тэрытарыяльная адзінка быў утвораны 17 ліпеня 1924 года пастановай сесіі Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР шостага склікання. На сённяшні дзень у яго склад уваходзіць 279 сельскіх населеных пунктаў, аб'яднаных у 16 сельскіх саветаў. У цяперашні час рэгіён выкарыстоўвае сімволіку Магілёўскай вобласці.
https://bel.sputnik.by/20170126/gistoryya-pra-pugacha-i-kata-namalyavany-neaficyjny-gerb-brehsta-1027164301.html
https://bel.sputnik.by/20170126/u-antarktydze-padnyali-flag-belarusi-1027156153.html
беларусь
магілёў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102606/40/1026064036_0:91:4928:3188_1920x0_80_0_0_c7f5179f73e7259aa66a40d423d3b0ed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, магілёў, герб, флаг, геральдика
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, магілёў, герб, флаг, геральдика
Жоўта-блактіны герб і сцяг Магілёўскага раёна зацверджаны
15:03 16.11.2017 (абноўлена: 15:28 16.11.2017) Малюнак сярэднявечнага ваяра адлюстроўвае геральдычны сімвал Магілёва - цэнтра раёна, які адносіцца да ХVII стагоддзя, тым самым візуальна аб'ядноўваючы гарадскі і раённы гербы.
МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Праекты герба і сцяга Магілёўскага раёна зацверджаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Распрацоўка геральдычных сімвалаў ажыццяўлялася з улікам гісторыка-культурных асаблівасцяў Прыдняпроўскага краю, законаў і правілаў геральдыкі, паведамілі Sputnik прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.
Аўтарамі праектаў з'яўляюцца Марына Ялінская і мастак Віктар Ляхор.
Герб Магілёўскага раёна ўяўляе сабой скандынаўскі шчыт, скошаны хвалістай двайной перавязю злева, верхняя срэбраная частка якой складае 1/3 блакітнай ніжняй. У правым блакітным полі — фігура срэбнага рыцара, намаляванага з мячом таго ж металу ў паднятай руцэ.
"Малюнак сярэднявечнага ваяра ў даспехах адлюстроўвае геральдычны сімвал горада Магілёва — цэнтра раёна, які адносіцца да ХVII стагоддзя, тым самым візуальна аб'ядноўваючы гарадскі і раённы гербы", — патлумачылі ў аблвыканкаме.
Праекты герба і сцяга Магілёўскага раёна, распрацаваныя Марынай Ялінская і мастаком Віктарам Ляхарам
У левым залатым полі размешчаны тры кветкі лёну блакітнага колеру з залатой сэрцавінай. Умоўны малюнак лёну — сімвал адной з культур, якія традыцыйна вырошчваюцца ў раёне, алегорыя карпатлівай працы, цярпення, творчасці і шматвяковай запатрабаванасці ў жыцці беларусаў.
"Двайная перавязь злева адлюстроўвае водную стыхію Магілёўскага раёна. Шырокая частка блакітнага колеру сімвалізуе раку Днепр, а срэбная частка перавязі перадае чыстую ваду помніка прыроды рэспубліканскага значэння — Палыковіцкай крыніцы", — дадалі ў прэс-службе.
Сцяг Магілёўскага раёна спраектаваны на аснове герба з выкарыстаннем яго гербавага сюжэту, кветак і металаў.
Таксама былі зацверджаны праекты Палажэнняў аб гербе і сцягу, прадстаўлена спадарожная атрыбутыка: вымпел, харугва, нагрудны знак "За ўклад у развіццё Магілеўскага раёну".
"Прынята рашэнне накіраваць праекты геральдычных знакаў у Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на прадмет адпаведнасці ўстаноўленым патрабаванням заканадаўства і для правядзення абавязковай геральдычнай экспертызы", — рэзюмаявалі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Магілёўскі раён як тэрытарыяльная адзінка быў утвораны 17 ліпеня 1924 года пастановай сесіі Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР шостага склікання. На сённяшні дзень у яго склад уваходзіць 279 сельскіх населеных пунктаў, аб'яднаных у 16 сельскіх саветаў. У цяперашні час рэгіён выкарыстоўвае сімволіку Магілёўскай вобласці.