У Мінску сёння будуць маліцца аб душах загінулых у ДТЗ

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкУ кафедральным саборы, архіўнае фота
У кафедральным саборы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паніхіда ў мінскім праваслаўным храме на вуліцы Прытыцкага пройдзе напярэдадні Сусветнага дня памяці ахвяр ДТЗ, які адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Святары і вернікі мінскага прыходу іконы "Усіх тужлівых радасць" 17 лістапада будуць маліцца аб тых, хто загінуў у дарожна-транспартных здарэннях, паведамілі ў пятніцу ў Беларускім экзархаце.

Паніхіда пройдзе напярэдадні Сусветнага дня памяці ахвяр ДТЗ, які адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада.

"Сёння ў 11:00 у Еўфрасіннеўскім храме мінскага прыходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" падчас памінальнага набажэнства запаляць 34 свечкі ў памяць аб загінулых у дарожных аварыях у Мінску ў 2016 годзе", — паведамілі Sputnik у экзархаце.

Па словах святароў, на паніхіду прыйдуць і супрацоўнікі ДАІ Фрунзенскага раёна беларускай сталіцы.

Археолагі знайшлі абраз Баркалабаўскай Божай Маці - Sputnik Беларусь
Археолагі знайшлі абраз Баркалабаўскай Божай Маці

Дадзеную акцыю праводзяць штогод, каб ушанаваць памяць ахвяр ДТЗ і выказаць спачуванні сем'ям загінулых.

Як адзначылі ў ДАІ Фрунзенскага раёна, пераважная большасць ДТЗ адбываецца па віне саміх удзельнікаў дарожнага руху, у тым ліку па іх недысцыплінаванасці. "Часцяком вадзіцелі садзяцца за руль у нецвярозым выглядзе або не маючы вадзіцельскіх правоў, перавозяць непрышпіленых пасажыраў, у тым ліку дзяцей, а пешаходы пераходзяць дарогу ў неналежным месцы", — сказалі ў ДАІ.

У Мінску ў мінулым годзе ў ДТЗ загінулі 34 чалавекі, параненыя — 538.

Як паведамілі Sputnik у ДАІ, за мінулы чацвер у Мінску зарэгістравана 115 ДТЗ — чатыры ДТЗ з пацярпелымі, у якіх чатыры чалавекі атрымалі раненні.

"Затрыманыя шэсць вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, 20 кіроўцаў не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі. 43 кіроўцы прыцягнутыя да адказнасці за перавышэнне хуткасных рэжымаў руху", — сказалі ў ДАІ Мінска.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 134 пешахода-парушальніка, 56 вадзіцеляў прыцягнутыя да адказнасці за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў, паведамілі ў ДАІ.

Стужка навiн
0