Відэа

Шаўчук аб Кастрычніцкай рэвалюцыі: такія трагедыі нараджаюць герояў

Падпісацца
Глядзіце на відэа, што думае фронтмэн ДДТ аб "бальшавіцкім перавароце" і святкаванні 100-гадовага юбілею рэвалюцыі.

15 лістапада ў сталіцы Беларусі адбыўся канцэрт гурта "ДДТ", на якім была прадстаўлена эксперыментальная праграма "Гісторыя гуку". Перад выступам у Мінску нязменны лідар гурта Юрый Шаўчук распавёў пра сваё стаўленне да Кастрычніцкай рэвалюцыі і святкавання 100-годдзя з дня паўстання.

Юрый Шаўчук, гурт ДДТ - Sputnik Беларусь
Радыё
Юрый Шаўчук: Мінск — абавязковы для "ДДТ" горад

"Дата сур'ёзная, трагічная і ў чымсьці вялікая, таму што такія трагедыі нараджаюць герояў з аднаго і з другога боку. Мне здаецца, такую дату можна было больш сур'ёзна, глыбока, навукова", — падкрэсліў музыкант.

"Гісторыя гуку" з'яўляецца своеасаблівай анталогіяй гурта, у праект былі сабраныя хіты ДДТ 80-ых, 90-ых, 2000-ых.

Аб стварэнні падобнай праграмы Шаўчук распавёў крыху больш за год таму. Тады музыка абвясціў, што для эксперыменту калектыў нават на час адкладзе новы альбом.

У Беларусі гурт "ДДТ" упершыню выступіў амаль 30 гадоў таму, у 1989 годзе, канцэрт давалі двойчы з-за аншлагу. З 2011 года на працягу чатырох гадоў калектыў не выступаў у Беларусі.

Стужка навiн
0