Каб выступіць перад мінскай публікай, прыехалі такія вядомыя дыджэі, як Don Diablo, ATB, Swanky Tunes, Sander Van Doorn і беларус Arston.
Спецыяльна для фэсту была распрацавана арыгінальная сцэна. Акрамя якаснай музыкі, гасцей забаўлялі відовішчнымі светлавымі эфектамі і візуальным шоу. Мінчане танцавалі дзевяць гадзін запар і толькі ўранку пачалі разыходзіцца.
Global Top Djs — буйны фестываль электроннай музыкі ў Беларусі. У гэтым годзе хэдлайнерам мерапрыемства стаў Don Diablo.