"Суперсямейка" — мультфільм студый Disney і Pixar. Першая гісторыя пра сямейства Выключных выйшла на экраны ў 2004 годзе, атрымала ашаламляльныя касавыя зборы, а пасля — і дзве прэміі "Оскар".
Другі фільм "Суперсямейка" зняў той жа рэжысёр, што і першую карціну, — Брэд Берд. Вядомы ён не толькі па мультфільмах, але і па стужках "Місія невыканальная", а таксама "Сталёвы гігант".
У пракат "Суперсямейка 2" выйдзе 14 чэрвеня 2018 года — мяркуецца, што гэта будзе адна з самых гучных прэм'ер наступнага лета. Як відаць з першага тізер-трэйлера анімацыйнай стужкі, гісторыя зноў будзе разгортвацца вакол упадабанай гледачамі сям'і Выключных і іх таленавітых дзяцей.
Трэйлер мультфільма ўжо выпусцілі з дубляжом. Глядзіце ролік на Sputnik.