Рэдкі від пугача выявілі ў Белавежскай пушчы

© PixabayРэдкі від пугача (Bubo bubо)
Рэдкі від пугача (Bubo bubо) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэдкі пугач, папуляцыя якога ў Беларусі складае да 500 пар, знойдзены супрацоўнікам Нацыянальнага парку "Белавежская пушча".

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Рэдкі від Bubo bubo, які з'яўляецца найбуйнейшым прадстаўніком сямейства савіных, выявілі ў Белавежскай пушчы, паведамляецца на сайце Нацыянальнага парка. 

"У лістападзе памочнікам ляснічага Каралева-Мастоўскага лясніцтва Янушэвічэм Антонам знойдзены найбуйнейшы прадстаўнік з сямейства Савіных — пугач (Bubo bubo)", — гаворыцца ў паведамленні.

Доўгахвостая няясыць - Sputnik Беларусь
Рэдкую саву з Чырвонай кнігі заўважылі ў Мінску арнітолагі

Як адзначаюць у адміністрацыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча", гэты від належыць да II катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння і ўключаны ў 1-3-е выданні Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, ён уключаны і ў Дадатак 1 да Дырэктывы Еўрапейскага саюза па ахове птушак, у Дадатак II да Бернскай канвенцыі, у Чырвоныя кнігі Расійскай Федэрацыі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі.

Колькасць папуляцыі гэтага віду пугачоў на сёняшні дзень у Беларусі складае прыблізна 400-500 пар (каля 4% усёй колькасці гэтых птушак у Еўропе).

Раней у Мінску быў заўважаны яшчэ адзін рэдкі прадстаўнік птушак — даўгахвостая няясыць. Яна таксама знаходзіцца ў чырвонай кнізе і ахоўваецца, акрамя Беларусі, і ў суседніх краінах — Літве, Польшчы, Украіне і Латвіі. 

Стужка навiн
0