Відэа

Заўзятарам паказалі новую форму беларускіх біятланістаў

Падпісацца
На стварэнне формы для біятлоннай зборнай Беларусі дызайнера Віталя Арцюха натхніў слуцкі пояс. Глядзіце на відэа прэзентацыю, у якой прыняла ўдзел каментатар тэлеканала "Беларусь 5" Ганна Любенкова.

У будучыя выхадныя, 26 лістапада, у шведскім Эстэрсундзе стартуе першы этап Кубка свету па біятлоне. За некалькі дзён да спаборніцтваў Беларуская федэрацыя біятлона (БФБ) прадставіла новую форму для нацыянальнай каманды.

Прэзентацыя параднай формы беларускай дэлегацыі да Алімпійскіх гульняў-2018, відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
У чым беларусы паедуць на Алімпійскія гульні-2018 у Пхенчхан

"Дызайн формы вытрыманы ў беларускім стылі, на стварэнне якога натхнілі слуцкія паясы — адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаны на нашай зямлі", — распавялі ў прэс-службе БФБ.

Асноўны колер формы — валошкавы. "Гэты жыццесцвярджальны высакародны колер будзе нагадваць нашым спартсменам у іх далёкіх пераездах аб яркім леце, аб роднай прыродзе", — растлумачылі ў БФБ.

Адкрыюць першы этап КС змяшаная эстафета і супермікст. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі ўключыў у склад каманду наступных спартсменаў: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Надзея Пісарава і Крысціна Ільчанка, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елетноў, Максім Верабей.

Стужка навiн
0