Першае месца ў выніку заняла каманда з Перу, на другім месцы — Беларусь, трэцім стаў калектыў, які прадстаўляў Расію.
У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных дыяспар, якія пражываюць у Кітаі. Усяго было заяўлена 17 калектываў — прадстаўнікоў сваёй краіны.
Беларусы на конкурсе выканалі танец у касцюмах з беларускімі арнаментамі. На вялікім экране ў гэты час трансляваўся відэаролік з краявідамі вядомых месцаў Беларусі.
Адным з момантаў выступу беларускіх канкурсантаў быў танец пад песню ансамбля "Песняры".
Шоу, дзе сабраліся беларусы, выклікала апладысменты ўсіх членаў журы.