МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Фэнтэзі-фільм "Легенда аб Калаўраце" выйдзе ў беларускі пракат 30 лістапада. Рэжысёр карціны — Іван Шурхавецкі.
Фільм распавядае пра разанскага віцязя Еўпація Калаўрата. Дзеянне адбываецца ў XIII стагоддзі. Русь раздроблена і неўзабаве ўпадзе на калені перад ханам Залатой Арды Батыем. Спальвая гарады і заліваючы рускія землі крывёю, захопнікі не сустракаюць сур'ёзнага супраціву. Малады віцязь Еўпацій Калаўрат узначальвае атрад смельчакоў, каб адпомсціць за сваю любоў і за сваю родную зямлю.
"Легенда аб Калаўраце" з'яўляецца рэжысёрскім дэбютам Івана Шурхавецкага на ніве поўнаметражных фільмаў, раней ён працаваў над стварэннем тэлесерыялаў.
Стваральнікі карціны свядома вырашылі адмовіцца ад дакладнай перадачы гістарычных падзей XIII стагоддзя, замест гэтага рэжысёр і сцэнарысты аддалі перавагу стварэнню казачнага свету з добрымі і дрэннымі персанажамі.
Серж Танкян таксама стаў асноўным кампазітарам усяго фільма. Салістку для галоўнай тэмы ён выбіраў асабіста. Па голасе і манеры выканання яму спадабалася менавіта Каця з групы IOWA.