МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Фільм "Чарнавік" паводле аднайменнага рамана расійскага пісьменніка-фантаста Сяргея Лук'яненкі выйдзе на экраны ў сакавіку наступнага года, старонка карціны ёсць і на "Кінапошуке".
"Чарнавік" — фантастычны раман аўтара "Начнога Дазору" Сяргея Лук'яненкіякі, які выйшаў у 2005 годзе. Кніга была перавыдадзена шмат разоў і лічыцца адной з самых папулярных у фантаста.
Экранізацыя рамана "Чарнавік" выйдзе на экраны ў сакавіку 2018-га. Рэжысёрам яе выступіў Сяргей Макрыцкі, які працаваў над гістарычным фільмам "Бітва за Севастопаль".
Ролі ў карціне выканалі Мікіта Волкаў, Яўгенія Бароўская, Ірына Хакамада, Яўген Ткачук і іншыя. Сярод усіх удзельнікаў "Чарнавіка" самая вядомая — Хакамада, аднак гэта тлумачаць неабходнасцю працаваць з "новымі асобамі".
Калі ў пракаце "Чарнавік" будзе паспяховым, экранізуюць і працяг рамана — "Чыставік".
Паводле сюжэту фантастычнага рамана, галоўны герой па-сапраўднаму "знікае" з рэальнага свету і становіцца прыслугай на спецыяльным партале паміж паралельнымі сусветамі.