Як палююць на фазана ў Беларусі
14:02 30.11.2017 (абноўлена: 14:29 30.11.2017)
Падпісацца
Пяць брутальных мужчын са стрэльбамі, дзве лягавыя сабакі, дваццаць пяць прыгожых яркіх птушак: як рэалізоўваюць свой "паляўнічы інстынкт" прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Мужчыны ў камуфляжы са стрэльбамі наперавес, сабакі з дрыжакамі ад прадчування хуткай здабычы, асцярожныя птушкі, якія хаваюцца ў кустах і высокай траве, дакладная і не вельмі стральба, утульнасць і цяпло вогнішча пасля дзясяткаў пройдзеных кіламетраў, размовы пад гарачую страву і дзяльба здабычы — гэта і ёсць паляванне на фазана.
Паляўнічыя кажуць, што іх хобі з часам становіцца стылем жыцця. Многія з іх прывозяць у лес і далучаюць да культуры палявання сем'і. Паляванне — відовішча захапляльнае.
Паляванне на вальернага фазана ў Беларусі сёння даволі папулярнае, а арганізоўваюць яго ўсяго некалькі паляўнічых гаспадарак у розных абласцях краіны. У Капыльскім вопытным лясгасе гэтую паслугу прадстаўляюць з 2015 года. За два гады на фазана тут паспелі папаляваць некалькі сотняў беларусаў, групы турыстаў з Расіі і нават акцёр Марат Башараў.
Чытайце рэпартаж Sputnik:
© Sputnik / Ирина БукасШыкоўныя краявіды на паляванні ў лістападзе.
1/23
© Sputnik / Ирина Букас
Шыкоўныя краявіды на паляванні ў лістападзе.
© Sputnik / Ирина БукасМузыкі традыцыйна суправаджаюць гукамі паляўнічага рога ўвесь працэс палявання.
2/23
© Sputnik / Ирина Букас
Музыкі традыцыйна суправаджаюць гукамі паляўнічага рога ўвесь працэс палявання.
© Sputnik / Ирина БукасСняданак паляўнічага. Каб добра папаляваць, трэба добра паесці перад гэтым, перакананыя заўзятыя паляўнічыя. У Капыльскім вопытным лясгасе іх частуюць, як шляхту: блінамі з мачанкай.
3/23
© Sputnik / Ирина Букас
Сняданак паляўнічага. Каб добра папаляваць, трэба добра паесці перад гэтым, перакананыя заўзятыя паляўнічыя. У Капыльскім вопытным лясгасе іх частуюць, як шляхту: блінамі з мачанкай.
© Sputnik / Ирина БукасВясёлыя паляўнічыя бавяць час за аповядамі.
4/23
© Sputnik / Ирина Букас
Вясёлыя паляўнічыя бавяць час за аповядамі.
© Sputnik / Ирина БукасВыжлы дрыжаць ад нецярпення і чакаюць, калі іх нарэшце пусцяць па следзе: паляванне ў іх у крыві.
5/23
© Sputnik / Ирина Букас
Выжлы дрыжаць ад нецярпення і чакаюць, калі іх нарэшце пусцяць па следзе: паляванне ў іх у крыві.
© Sputnik / Ирина БукасТрадыцыйныя званочкі, якія апавяшчаюць паляўнічага, што сабака знайшла здабычу, у сучасным свеце замянілі на біперы - адмысловыя прылады, якія пішчаць, як толькі выжла стане ў стойку.
6/23
© Sputnik / Ирина Букас
Традыцыйныя званочкі, якія апавяшчаюць паляўнічага, што сабака знайшла здабычу, у сучасным свеце замянілі на біперы - адмысловыя прылады, якія пішчаць, як толькі выжла стане ў стойку.
© Sputnik / Ирина БукасМужчыны жартуюць, паўтараючы як мантру, што кожны паляўнічы жадае ведаць, дзе сядзіць фазан.
7/23
© Sputnik / Ирина Букас
Мужчыны жартуюць, паўтараючы як мантру, што кожны паляўнічы жадае ведаць, дзе сядзіць фазан.
© Sputnik / Ирина БукасСабак пускаюць па следзе дзічыны толькі супраць ветру.
8/23
© Sputnik / Ирина Букас
Сабак пускаюць па следзе дзічыны толькі супраць ветру.
© Sputnik / Ирина БукасПаляўнічыя дзеляцца на невялікія групы: так прасцей прачэсваць мясцовасць і рэагаваць на сігналы біпера.
9/23
© Sputnik / Ирина Букас
Паляўнічыя дзеляцца на невялікія групы: так прасцей прачэсваць мясцовасць і рэагаваць на сігналы біпера.
© Sputnik / Ирина БукасКалі сабака ўзяў след, яго ўжо нішто не спыніць.
10/23
© Sputnik / Ирина Букас
Калі сабака ўзяў след, яго ўжо нішто не спыніць.
© Sputnik / Ирина БукасФазан - птушка скрытная, і як бы паляўнічы не ўзіраўся ў траву і кусты, ён наўрад ці сам заўважыць яе.
11/23
© Sputnik / Ирина Букас
Фазан - птушка скрытная, і як бы паляўнічы не ўзіраўся ў траву і кусты, ён наўрад ці сам заўважыць яе.
© Sputnik / Ирина БукасДобры паляўнічы сабака падбірае падстрэленую птушку і прыносіць гаспадару, каб аддаць прама ў рукі.
12/23
© Sputnik / Ирина Букас
Добры паляўнічы сабака падбірае падстрэленую птушку і прыносіць гаспадару, каб аддаць прама ў рукі.
© Sputnik / Ирина БукасНягледзячы на тое, што зараз паляванне не з'яўляецца асноўнай крыніцай пражытка людзей, паляўнічыя перакананыя, што забіваць птушак і выкідваць іх, не ужываючы ў ежу, няправільна.
13/23
© Sputnik / Ирина Букас
Нягледзячы на тое, што зараз паляванне не з'яўляецца асноўнай крыніцай пражытка людзей, паляўнічыя перакананыя, што забіваць птушак і выкідваць іх, не ужываючы ў ежу, няправільна.
© Sputnik / Ирина БукасЧасам сабака не можа справіцца з інстынктам, і душыць фазана яшчэ да таго, як ён паспявае ўзляцець. Паляўнічыя рэагуюць спакойна: гэта таксама элемент здабычы птушкі, хай і нечаканы.
14/23
© Sputnik / Ирина Букас
Часам сабака не можа справіцца з інстынктам, і душыць фазана яшчэ да таго, як ён паспявае ўзляцець. Паляўнічыя рэагуюць спакойна: гэта таксама элемент здабычы птушкі, хай і нечаканы.
© Sputnik / Ирина БукасСапраўдны паляўнічы можа здабыць дзічыну ў любое надвор'е.
15/23
© Sputnik / Ирина Букас
Сапраўдны паляўнічы можа здабыць дзічыну ў любое надвор'е.
© Sputnik / Ирина БукасТакія сляды ў палях пакідае пасля сябе ўдалае паляванне.
16/23
© Sputnik / Ирина Букас
Такія сляды ў палях пакідае пасля сябе ўдалае паляванне.
© Sputnik / Ирина БукасПасля сігналу аб заканчэнні палявання здабытых фазанаў кладуць на выкладзеную ігліцай пляцоўку - гэта рытуал з мінулага, які выконваюць і сучасныя паляўнічыя.
17/23
© Sputnik / Ирина Букас
Пасля сігналу аб заканчэнні палявання здабытых фазанаў кладуць на выкладзеную ігліцай пляцоўку - гэта рытуал з мінулага, які выконваюць і сучасныя паляўнічыя.
© Sputnik / Ирина БукасНа пляцоўцы, абнесенай падпаленымі вогнішчамі-свечкамі, падводзяць вынікі палявання.
18/23
© Sputnik / Ирина Букас
На пляцоўцы, абнесенай падпаленымі вогнішчамі-свечкамі, падводзяць вынікі палявання.
© Sputnik / Ирина БукасУдалым паляванне лічыцца тады, калі здабываецца 50% са ўсёй высаджанай птушкі. Так і атрымалася: паляўнічыя падстрэлілі 12 фазанаў з 25. Не здабытая птушка застаецца ва ўгоддзях.
19/23
© Sputnik / Ирина Букас
Удалым паляванне лічыцца тады, калі здабываецца 50% са ўсёй высаджанай птушкі. Так і атрымалася: паляўнічыя падстрэлілі 12 фазанаў з 25. Не здабытая птушка застаецца ва ўгоддзях.
© Sputnik / Ирина БукасІдэю выкарыстання вогнішчаў-свечак беларускія лесагаспадарнікі падгледзелі ў канадскіх лесарубаў.
20/23
© Sputnik / Ирина Букас
Ідэю выкарыстання вогнішчаў-свечак беларускія лесагаспадарнікі падгледзелі ў канадскіх лесарубаў.
© Sputnik / Ирина БукасСтрэльбы ў чахлах, і фазанам ужо нічога не пагражае.
21/23
© Sputnik / Ирина Букас
Стрэльбы ў чахлах, і фазанам ужо нічога не пагражае.
© Sputnik / Ирина БукасУсмешкі на тварах паляўнічых сведчаць, што паляванне атрымалася.
22/23
© Sputnik / Ирина Букас
Усмешкі на тварах паляўнічых сведчаць, што паляванне атрымалася.
© Sputnik / Ирина БукасУ Капыльскім вопытным лясгасе за два гады на фазана паспелі папаляваць некалькі сотняў беларусаў, групы турыстаў з Расіі і нават акцёр Марат Башараў.
23/23
© Sputnik / Ирина Букас
У Капыльскім вопытным лясгасе за два гады на фазана паспелі папаляваць некалькі сотняў беларусаў, групы турыстаў з Расіі і нават акцёр Марат Башараў.